Якія алімпіяды адкрываюць дарогу ў ВНУ?

Источник материала:  
17.05.2012 11:46 — Новости Общества

Якія алімпіяды адкрываюць дарогу ў ВНУ?


Права на льготнае залічэнне ў кола студэнтаў ВНУ пры паступленні на адпаведныя спецыяльнасці будуць мець у гэтым годзе пераможцы васьмі міжнародных прадметных алімпіяд.

Паколькі некаторыя міжнародныя прадметныя алімпіяды праводзяцца не кожны год, а адзін раз у два гады, адпаведны пералік зацвярджаецца ў Міністэрстве адукацыі штогод. У гэтым годзе ў яго ўвайшлі 6-я міжнародная алімпіяда па астраноміі і астрафізіцы (Бразілія), 23-я міжнародная алімпіяда па біялогіі (Сінгапур), 24-я міжнародная алімпіяда па інфарматыцы (Італія), 53-я міжнародная матэматычная алімпіяда (Аргенціна), 6-я алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і літаратуры "Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства" (2011 год, Беларусь), 43-я міжнародная алімпіяда па фізіцы (Эстонія), 46-я міжнародная Мендзялееўская алімпіяда па хіміі (Казахстан) і 44-я міжнародная алімпіяда па хіміі (ЗША).

Права на залічэнне без уступных іспытаў у ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы будуць мець уладальнікі дыпломаў першай, другой і трэцяй ступеняў вышэйпералічаных алімпіяд.
←Беларусь ежегодно тратит около Br7,5 млрд. на закупку импортных противоопухолевых препаратов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика