Таленавітая моладзь Магілёўшчыны атрымала ўзнагароды ад кіраўніка вобласці за дасягненні ў розных сферах
17.05.2012 09:26
—
Новости Общества
Таленавітая моладзь Магілёўшчыны атрымала ўзнагароды ад кіраўніка вобласці за дасягненні ў розных сферах
Телерадиокомпания "Могилев"
Лепшыя прадстаўнікі моладзі Магілёўскай вобласці - на адной сцэне. Тут адбылося ганаровае ўручэнне спецыяльнай прэміі аблвыканкама ў сацыяльнай сферы. Лаўрэатам не больш за 35, але іх дасягненні ўжо ацэнены на самым высокім узроўні. Журналісты, спартсмены, навукоўцы - усе яны зрабілі нешта надзвычайнае ў маштабе вобласці.