ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Кола і іншыя напоі з кафеінам —  ціхія забойцы сучаснага чалавека

Напоі, якія змяшчаюць кафеін, небяспечныя, заяўляюць спецыялісты. Гэта пацвярджае той факт, што празмернае спажыванне колы забіла 30-гадовую жыхарку Велінгтона, Наташу Харыс, перадае ІnоРrеssа. У жанчыны дыягнаставалі сардэчную недастатковасць.

Як піша Dеr Sріеgеl, смяротнай дозай лічацца каля 10 грамаў кафеіну. У кубку моцнай кавы можа змяшчацца прыкладна 80 міліграмаў. Значыць, выпіўшы некалькі дзясяткаў літраў кавы, дарослы чалавек рызыкуе памерці. Дзясятая доля смяротнай дозы дае тахікардыю, павышэнне ціску, арытміі, праблемы з кровазваротам. А млоснасць — натуральная рэакцыя арганізма, які спрабуе вывесці яд. Па статыстыцы, смерці з прычыны злоўжывання кафеінам рэдкія, але здараюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. У асаблівай небяспецы асобы з хранічнымі захворваннямі і тыя, хто не ведае аб сваіх хваробах.

Грэцыя вызначылася з датай выбараў, еўра абнавіў мінімум за 4 месяцы

Лідары палітычных партый Грэцыі вызначыліся з датай новых парламенцкіх выбараў — яны пройдуць 17 чэрвеня. Грэчаскія палітыкі пасля выбараў 6 мая не дамовіліся аб фарміраванні ўрада, пасля чаго прэзідэнт вырашыў прызначыць новыя выбары.

На фоне палітычнага крызісу ў Грэцыі курс еўра да долара пераадолеў псіхалагічную адзнаку ў $ 1,27 за еўра і абнавіў мінімальную адзнаку за апошнія чатыры месяцы.

Ільготнага ПДВ на прадукты ў Літве не будзе

Парламент Літвы прагаласаваў супраць увядзення новых ільгот ПДВ, выключыўшы з гэтага пераліку толькі льготы ў дачыненні да друку і грамадскага транспарту. Парламент Літвы адхіліў прапанову ўвесці новыя льготы ПДВ для білетаў на культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, у музеі і галерэі, паркі і заапаркі, гасцінічныя паслугі, усе прадукты харчавання, дзіцячыя аўтамабільныя сядзенні і веласіпедныя шлемы. Увядзенне льготнага тарыфу для друкаваных выданняў і транспартных паслуг, прапанаванае прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайтэ, будзе вырашацца пазней — пасля таго, як сваё заключэнне па гэтым пытанні дасць урад Літвы.

Больш за палову насельніцтва Малдовы выступае за далучэнне да Мытнага саюза

У Малдове большасць насельніцтва выступае за ўступленне рэспублікі ў Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана, а не ў Еўрапейскі саюз. Пра гэта сведчаць вынікі сацапытання "Барометр грамадскай думкі", паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Кішынёве дырэктар Інстытута грамадскіх палітык Аркадзь Барбарошые.

За ўступленне Малдовы ў Мытны саюз выказалася 57% ад агульнага ліку апытаных, супраць — 20% рэспандэнтаў. У той жа час за далучэнне рэспублікі да Еўрапейскага саюза выступіла 52% апытаных, а супраць — 30%. Пры гэтым у выпадку, калі б перад рэспандэнтамі паставілі на рэферэндуме пытанне ва ўльтыматыўнай форме — уступаць Малдове ў ЕС ці ў Мытны саюз, то 35% апытаных выбралі б першы варыянт, а 38% — другі.

Коратка

Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя аб'яўлены 2013 год у СНД. Такое рашэнне прынялі лідары краін Садружнасці па выніках нефармальнага пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, праведзенага 15 мая ў Маскве. Бягучы год у Садружнасці прысвечаны спорту і здароваму ладу жыцця.

Беларускі санаторый (аналаг "Марцыяльных водаў" Расіі) будзе пабудаваны ў Браслаўскім раёне паблізу ўнікальнай крыніцы бромнай вады. Санаторый павінен быць пабудаваны ў пасёлку Відзы Браслаўскага раёна. Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук правялі разведку і выявілі бромныя расол і сульфітныя гразі.

Два звышмагутныя электравозы БКГ-1 для Беларускай чыгункі прыбылі з Кітая ў Баранавічы. Новыя электравозы здольныя везці грузавыя саставы вагой да 9 тыс. тон, што дасць магчымасць істотна пашырыць магчымасці БЧ па перавозцы транзітных грузаў. Канструкцыйная хуткасць новых электравозаў складае 120 км/гадз., што на 20 км/гадз. больш за хуткасць электравозаў ВЛ80с.

Адкрыццё купальнага сезона ў Магілёўскай вобласці адкладзена на няпэўны тэрмін. Гэта звязана з "вялікай вадой": напрыклад, сёлета Днепр падняўся вышэй за крытычныя паказчыкі болей чым на 5,5 метра. Вада яшчэ толькі пачала спадаць, за суткі ўзровень зніжаецца прыкладна на 10 сантыметраў. Між тым, сіноптыкі яшчэ абяцаюць дажджы, а таварыства выратавання на водах звяртае ўвагу на тое, што за апошнія два месяцы ў вобласці патанулі 18 чалавек.

←Бронзовый зонтик, украденный три дня назад, вернули могилевской даме с собачкой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика