ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
"Абураныя" адзначылі гадавіну масавымі акцыямі

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙТысячы людзей выйшлі на вуліцы Мадрыда і іншых іспанскіх гарадоў у дзень гадавіны руху пратэсту "Абураныя", які ў іншых краінах распаўсюдзіўся пад назвай "Захапі" (Уол-стрыт, Лондан і іншыя). Рух зарадзіўся ў Іспаніі вясной мінулага года ў знак пратэсту супраць фінансавага крызісу, высокага беспрацоўя, павелічэння разрыву паміж багатымі і беднымі і захадаў жорсткай эканоміі. Акцыі пратэсту супраць урадавых захадаў эканоміі прайшлі і ў іншых гарадах: Нью-Ёрку, Афінах, Франкфурце, Лондане. Самая шматлікая дэманстрацыя прайшла на мадрыдскай цэнтральнай плошчы Пуэрта дэль Соль. Менавіта там летась разбілі своеасаблівы лагер і засталіся на начлег маніфестанты. У Барселоне выйшла на вуліцы не менш як 45 тыс. чалавек. Паліцыяй былі затрыманы 20 чалавек.

Праваабаронцы абвінавацілі НАТА ў забойстве мірных жыхароў у Лівіі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Humаn Rіghts Wаtсh падрыхтавала справаздачу аб стратах сярод грамадзянскага насельніцтва ў ходзе аперацыі НАТА ў Лівіі ў 2011 годзе. Дакумент апублікаваны на сайце HRW 14 мая. Паводле звестак аўтараў справаздачы, у выніку авіяўдараў НАТА загінулі не менш за 72 мірныя лівійцы, у тым ліку 20 жанчын і 24 дзіцяці.

Кітай, Японія і Паўднёвая Карэя плануюць стварыць зону свабоднага гандлю

Улады Кітая, Японіі і Паўднёвай Карэі заявілі, што плануюць правесці перамовы з нагоды падпісання дагавора аб свабодным гандлі паміж імі. Шлях да гэтага абмеркавання адкрыла падпісанае імі ў Пекіне пагадненне аб інвестыцыях. Паводле слоў прэм'ера Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябао дагавор аб свабодным гандлі паміж найбольш эканамічна развітымі краінамі рэгіёна надасць іх развіццю дадатковы стымул. Разам з тым ён адзначыў, што аб хуткім падпісанні гэтага пагаднення гаварыць не даводзіцца.

Стаўленне да Еўропы ў свеце пагаршаецца

Паводле апытання грамадскай думкі, праведзенага на замову Сусветнай службы Бі-бі-сі ў 22 краінах свету, за апошні год станоўчае стаўленне да Еўрапейскага саюза і краін Еўропы рэзка пагоршылася. Лепш за ўсё жыхары свету цяпер ставяцца не да Германіі, як раней, а да Японіі.

Вынікі апытання таксама паказваюць, што станоўчае стаўленне да Кітая прыкметна распаўсюдзілася як у краінах, якія развіваюцца, так і ў прамыслова развітых краінах. У спісе найбольш папулярных краін Кітай абагнаў як краіны ЕС, так і ЗША.

За апошнія пяць гадоў стаўленне да Еўрапейскага саюза было ў асноўным станоўчым, аднак сёлета рэйтынг ЕС упаў ва ўсіх краінах на 8 працэнтных пунктаў  — з 56% да 48%. Рэйтынг асобных еўрапейскіх краін таксама панізіўся: рэйтынг Вялікабрытаніі ўпаў на 6 працэнтных пунктаў, а Францыі — на 4. Рэйтынг Германіі  — самай папулярнай краіны ў мінулым годзе — упаў з 60% да 56%. У выніку Германію ў гэтым спісе абагнала Японія, да якой станоўча ставяцца 58% рэспандэнтаў, што на два працэнтныя пункты вышэй, чым у 2011 годзе. Трэцяе месца заняла Канада (53%), а чацвёртае — Вялікабрытанія (51%).

Узровень пазітыўнага стаўлення да Кітая вырас з 46% да 50%, больш за ўсё ў Вялікабрытаніі (на 19%), а таксама ў Аўстраліі, Канадзе і Германіі (на 18% у кожнай з гэтых краін). У сярэднім стаўленне да ЗША практычна не змянілася — 47% апытаных станоўча ставяцца да гэтай краіны, а 33% — адмоўна. Найбольш адмоўна насельніцтва свету ставіцца, гэтак жа, як і ў папярэднія гады, да Ірана (55% негатыўных адказаў), Пакістана (51%), а таксама да Ізраіля і Паўночнай Карэі (негатыўна да гэтых краін ставяцца 50% рэспандэнтаў).

Коратка

Адпраўка ў войскі новага папаўнення пачнецца ў Беларусі 15 мая, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі. Усяго ў гэты прызыў у злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, іншыя войскі і воінскія фарміраванні для праходжання тэрміновай ваеннай службы плануецца накіраваць каля 10 тыс. чалавек. Адпраўка прызыўнікоў завершыцца 30 мая, рэзервісты гэтай вясной адпраўляцца не будуць.

Упершыню ў Беларусі беспрацоўных жанчын стала менш, чым беспрацоўных мужчын, паведамілі ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Беспрацоўных жанчын, зарэгістраваных у дзяржслужбе занятасці, на 1 мая 2012 года налічвалася ў Беларусі 15,1 тыс. чалавек (агульная колькасць беспрацоўных — 30,6 тыс. чалавек). У пачатку гэтага года колькасць жанчын, якія маюць статус беспрацоўных, узрастала, хоць і нязначна (за студзень — на 0,6 тыс. чалавек, за люты — на 0,1 тыс.), а вось за сакавік іх ужо стала менш на 0,3 тыс., за красавік — на 0,5  тыс. чалавек.

←Автобусный маршрут № 199С "ДС Шабаны - Пос. Сосны" открывается в Минске с 16 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика