На бягучым тыдні будзе цёпла і дажджліва

Источник материала:  

Пра гэта паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Халодны антыцыклон паступова адыходзіць з Беларусі на ўсход, атмасферны ціск падае. Дзённая тэмпература складзе плюс 15—20 градусаў, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да 23 градусаў. З серады ўсталюецца паўднёвы вецер, паветраныя масы пачнуць паступаць з Украіны і акваторыі Чорнага мора. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні, месцамі навальніцы. У сераду днём паветра прагрэецца да 21—28 градусаў, у заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, дзе чакаецца шмат воблачнасці, — плюс 17—20. У чацвер умовы надвор'я не зменяцца, будзе па-ранейшаму цёпла і дажджліва. У пятніцу ў краіне стане халадней, начная тэмпература паветра складзе плюс 5—12 градусаў, дзённая  — плюс 10—17.

←Автобусный маршрут № 199С "ДС Шабаны - Пос. Сосны" открывается в Минске с 16 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика