Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку
12.05.2012 12:37
—
Новости Общества
Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку
Радыё СвабодаЁн пратэстуе супраць прысуду, а таксама патрабуе вызваліць усіх палітвязняў і даць свабоду нацыянальнай сімволіцы.
Паводле жонкі Сяргея Каваленкі Алены Каваленкі яе муж 8 траўня аднавіў галадоўку пратэсту супраць незаконнага, як ён лічыць, прысуду. "Да гэтага патрабаваньня ён дадаў патрабаваньні вызваліць усіх палітвязьняў і прадаставіць свабоду нацыянальнай сымболіцы.
Сяргея зьмясьцілі ў той жа ізалятар ў Віцебску, дзе ў сьнежні адносна яго чынілі правакацыі. Ён у вельмі дрэнным фізычным стане, але яму адмаўляюць у кваліфікаванай мэдычнай дапамозе.
Згодна з канвэнцыяй правоў чалавека, якую падпісала Беларусь і з Канстытуцыяй нашай краіны кожны чалавек мае права на медычную дапамогу, дзе б ён не знаходзіўся, калі ёсць дзеля гэтага медычныя паказнікі, а у Сяргея яны вельмі сур’ёзныя. Толькі чамусьці такога права ён пазбаўлены. За што яго зьнішчаюць? За любоў да Радзімы, роднай мовы і павагу да нацыянальных сымбаляў", — заявіла Алена Каваленка.
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне хатняй "хіміі", якую атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Зь сярэдзіны сьнежня да канча сакавіка зь перапынкам на 20 дзён Каваленка трымаў галадоўку, за час якой схуднеў да менш як 50 кіляграмаў вагі. Падчас знаходжаньня ў Навінках на псыхіятрычнай экспэртызе Каваленка набраў каля 10 кілаграмаў вагі. Колькі ён важыць цяпер, невядома.