Беларускамоўная навука стане "больш кампактнай"?
11.05.2012 11:50
—
Новости Общества
Беларускамоўная навука стане "больш кампактнай"?
Бліжэйшым часам у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі могуць быць ліквідаваны Інстытут мовы і літаратуры і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. На іх базе плануецца адзіная структура кшталту цэнтра гуманітарных навук. Адпаведны праект ужо падрыхтаваны і чакае падпісання.
Як вядома, яшчэ ў лютым Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу кардынальна рэфармаваць акадэмію.
"Нам необходимо серьезно задуматься над тем, нужна ли стране громоздкая и такая многопрофильная Академия наук? — адзначыў прэзідэнт і папярэдзіў: — Мелкими перестановками отделаться не удастся. Стимулировать Академию наук, в целом науку в Беларуси к реформам мы будем наиболее эффективным способом — рублем, сокращая бюджетные финансирования и одновременно требуя повышения ее отдачи".
“Пажаданне” прэзідэнта было пачутае. Вось толькі гэтыя “акадэмічныя рэформы” чамусьці вырашылі пачаць менавіта з беларускамоўнай навукі. Згодна з праектам, пад ліквідацыю падпадаюць Інстытут мовы і літаратуры і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. На іх базе плануецца стварыць адзіную структуру кшталту цэнтра гуманітарных навук.
— Праект пакуль не падпісаны, таму сказаць штосьці канкрэтнае немагчыма, — адзначыў у інтэрв’ю “Салідарнасці” дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Аляксандр Лакотка. — Усё гэта ідзе ў агульным кантэксце рэфармавання акадэмічнай сістэмы і арганізацыі навукі ў краіне. У цэлым, рэарганізацыя навукі патрэбная. З другога боку, трэба, каб навука была сумаштабная краіне, сумаштабная валаваму прадукту, які напрацоўваецца, сумаштабна патрабуемым інавацыям, якія ад навукі чакаюць, каб адпавядала канкрэтным задачам.
Трэба адзначыць, што гэта не першая спроба зрабіць беларускамоўную навуку “больш кампактнай”. Так у 2008 годзе ў Акадэміі навук ліквідавалі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. На іх базе і быў утвораны сённяшні Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, які, як мы бачым, зноў стаіць на парозе чарговай рэарганізацыі.
Мінулае аб’яднанне адгукнулася для беларускамоўнай навукі скарачэннем кадраў і адназначна не ўзняло навуковыя даследаванні на якасна новы ўзровень. За гэты час па беларускай мове не было абаронена ніводнай доктарскай дысертацыі, значна скарацілася колькасць абароненых кандыдацкіх прац.
Як адаб’юцца сённяшнія “рэформы” на агульным стане беларускамоўнай навукі таксама ўявіць не цяжка. Па-першае, відавочна, што, губляючы статус асобнага акадэмічнага інстытута, кожная з гэтых структур губляе адпаведна і навуковы прэстыж.
Што да ўласна беларускай мовы, то адсутнасць у краіне асобнага інстытута мовазнаўства і літаратуразнаўства негатыўна адаб’ецца на развіцці нацыянальнай самасвядомасці. Нават за савецкім часам, калі “беларускае пытанне” было адсунута на другі план, працавалі тры асобныя ўстановы – інстытуты мовазнаўства, літаратуры, мастацтвазнаўства. Напрыклад, ва Украіне зараз дзейнічаюць адразу два інстытуты, якія займаюцца толькі пытаннямі лінгвістыкі — Інстытут украінскай мовы і Інстытут мовазнаўства. У склад Расійскай Акадэміі навук уваходзяць Інстытут лінгвістычных даследаванняў, Інстытут мовазнаўства, Інстытут рускай мовы і цэлы шэраг рэгіянальных мовазнаўчых інстытутаў.
У 2013 годзе ў Беларусі будзе праходзіць Міжнародны з'езд славістаў. Па ўсім відаць, што гэты прэстыжны форум адбудзецца ўжо ў краіне, дзе не будзе існаваць нават асобнага інстытута мовы.
Ліквідацыя інстытутаў, зразумела, пацягне за сабой скарачэнне штатаў і іншыя, больш дробныя праблемы.
Пакуль дадзены праект знаходзіцца ў стадыі падпісання. Але, мяркуючы па тэндэнцыях, канчатковае рашэнне — толькі справа часу. З кожным годам беларускамоўная навука ўсё больш раствараецца ў паветры.