У Брэсце на святы зачынілі самую вялікую лазню

Источник материала:  
08.05.2012 10:42 — Новости Общества

У Брэсце на святы зачынілі самую вялікую лазню

Еўрарадыё
Свята Перамогі тысячам брэстаўчан давядзецца сустракаць хіба што злёгку памытымі.

У гарадской лазні патлумачылі: "Да 11 траўня лазня не працуе. Планавы рамонт цеплавых сетак. Што, мы вінаватыя? Нас ніхто не пытаў - проста адключылі, і ўсё".

У Брэсце на святы зачынілі самую вялікую лазню 

“Лазня” - гэта адзіная вялікая ўстанова такога роду ў горадзе. Рэшта — гэта саўны з невялікай прапускной здольнасцю. А вось “Лазня” мае два агульныя аддзяленні з парай і дзве саўны - агулам на прыкладна 150 месцаў. Парыльні адчыненыя з чацвярга па нядзелю. За дзень “Лазня” можа прапусціць паўтары-дзве тысячы чалавек. А можа не прапусціць ніводнага, як здарылася на гэтае свята Перамогі.






←Реконструкцию автодороги М4 Минск-Могилев планируется завершить к 1 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика