Ініцыяваць бясплатны праезд для студэнтаў Мінадукацыі не будзе

Источник материала:  
06.05.2012 12:49 — Новости Общества

Ініцыяваць бясплатны праезд для студэнтаў Мінадукацыі не будзе


"Ці могуць спадзявацца студэнты дзённай формы навучання на бясплатны праезд у грамадскім транспарце ў наступным навучальным годзе?" — такое пытанне прагучала на сустрэчы студэнцкага актыву Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта з міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам.

— Рашэнне даць студэнтам сталічных ВНУ магчымасць бясплатна карыстацца гарадскім пасажырскім транспартам належыць выключна сталічнай мэрыі, і Міністэрства адукацыі вельмі станоўча ацэньвае гэты крок насустрач моладзі з боку кіраўніцтва Мінгарвыканкама. Аднак узнімаць пытанне аб прадастаўленні права бясплатнага праезду для ўсіх студэнтаў краіны мы не плануем. Больш за тое, я абсалютна ўпэўнены, што сёння ёсць дастаткова магчымасцяў, каб маладыя людзі маглі падзарабіць і не браць на гэтыя мэты грошы ў сваіх бацькоў, — падкрэсліў Сяргей Маскевіч. — Або студэнты возьмуць грошы ў сваіх бацькоў, або дзяржава возьме грошы на ўтрыманне гарадскога пасажырскага транспарту з усіх нас, але маладыя людзі павінны зразумець, што хтосьці гэтыя грошы павінен будзе зарабіць. Нічога бясплатнага не бывае. У Мінску знайшліся фінансавыя магчымасці, каб падтрымаць студэнтаў такім чынам. Я расцэньваю гэта як знак удзячнасці студэнцкай моладзі за яе ўклад у развіццё сталіцы, за вашу актыўнасць. Але не ва ўсіх рэгіёнах ёсць такія магчымасці...
←На 3 процента выросла смертность трудоспособного населения Беларуси от сердечно-сосудистых заболеваний в прошлом году.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика