ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Еўракамісары абвясцілі байкот Еўра-2012 ва Украіне

Члены Еўракамісіі вырашылі байкатаваць чэмпіянат Еўропы па футболе ва Украіне з-за палітычнай сітуацыі ў гэтай краіне ў цэлым і сітуацыі з экс-прэм'ерам Юліяй Цімашэнка ў прыватнасці, паведаміла ў пятніцу еўракамісар па пытаннях спорту Андрула Васіліу. "Я падзяляю гэтую занепакоенасць і таму прыняла рашэнне ў якасці еўрапейскага камісара, які адказвае за спорт, што ў гэтых умовах для мяне з'яўляецца немэтазгодным прысутнічаць на любых матчах, якія будуць праводзіцца ва Украіне. Гэты пункт гледжання падзяляе і старшыня, і іншыя члены Еўрапейскай камісіі", — гаворыцца ў заяве Васіліу.

У Паланзе абклалі падаткам адпачывальнікаў

На літоўскім курорце Паланга вырашылі спаганяць падатак з адпачываючых, паведамляе Dеlfі.lt. Адпаведнае рашэнне прыняў мясцовы гарсавет. Ужо з 1 чэрвеня турысты, якія спыніліся ў Паланзе ў гасцініцы або на здымнай кватэры, павінны будуць плаціць дадаткова па адным ліце (каля 30 еўрацэнтаў) за ноч. Сабраныя грошы будуць накіраваны ў гарадскі бюджэт. Раней у мэрыі горада адзначалі, што грошы будуць спаганяцца і з тых, хто спыняецца ў дамах адпачынку і іншых падобных установах. Падатак, як адзначаецца, не будуць спаганяць з дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў, а таксама з пацыентаў бальніц і рэабілітацыйных цэнтраў.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙСамая сэксуальная жанчына ў сВеце  — спявачка Тула

Топ-100 самых сэксуальных жанчын планеты Зямля за 2012 год па версіі мужчынскага часопіса FHM, узначаліла 23-гадовая брытанская спявачка Туліза (Тула) Кантастаўлас, дачка ірландкі і грэка-кіпрыёта, піша NЕWSru Ізраіль. Тым часам актрыса і мадэль Розі Хантынгтан-Уайтлі, якая ўзначальвала леташні рэйтынг самых сэксуальных жанчын, на гэты раз заняла толькі 18 месца. Другое месца ў спісе дасталася брытанскай спявачцы Шэрыл Коўл. А "бронзу", як і ў мінулым годзе, атрымала спявачка Рыяна.

Махачкала: ад 30 да 100 кілаграмаў у трацілавым эквіваленце, 13 загінулых

Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт паведаміў, што магутнасць дзвюх выбуховых прылад, якія спрацавалі на паліцэйскім пасту ў Махачкале і якія забралі жыцці 13 чалавек, склала 30 і 50 кілаграмаў у трацілавым эквіваленце. Паводле інфармацыі паліцыі, на месцы двайнога тэракту знойдзены фрагменты цел, якія могуць належаць тэрарыстам-смяротнікам.

У той жа час у МУС іншыя ацэнкі: магутнасць другой бомбы, якая была начынена паражальнымі элементамі, склала каля 100 кілаграмаў у трацілавым эквіваленце. У выніку двух выбухаў загінулі 12 чалавек, каля 90 дастаўлены ў бальніцы горада. Сярод загінулых і пацярпелых — супрацоўнікі МУС, МНС Расіі і цывільныя асобы.

Раней крыніца ў сілавых структурах рэспублікі паведамляла аб 13 загінулых і амаль 110 параненых пры выбухах.

Коратка

У Беларусі за 2011 год грашовую дапамогу на аздараўленне атрымалі 22,7 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Затраты на гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту перавысілі Br8 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. У адпаведнасці з заканадаўствам Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, непрацуючыя інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны маюць права на атрыманне грашовай дапамогі на аздараўленне ў памеры 10 базавых велічынь — у выпадку, калі яны не скарысталіся правам на бясплатную санаторна-курортную пуцёўку.

У Беларусі захоўваюцца спрыяльныя ўмовы для правядзення веснавых палявых работ, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле аграметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра. На большай частцы краіны верхні 10-сантыметровы пласт глебы знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане. Сярэдняя тэмпература верхняга пласта глебы складае плюс 13-18 градусаў, у паўднёвай зоне — 19-21 градус цяпла.

←В День Победы слонимчане послушают хор ветеранов, поиграют в пейнтбол и посмотрят фейерверк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика