Беларуская цэгла для венесуэльскіх новабудоўляў
03.05.2012 08:31
—
Новости Общества
Беларуская цэгла для венесуэльскіх новабудоўляў
У пачатку красавіка беларускі завод будаўнічых матэрыялаў у Венесуэле пачаў выпускаць сваю першую прадукцыю. Пакуль што канвеер працуе ў тэставым рэжыме, але ў бліжэйшы час ён наросціць сваю магутнасць, каб вырабляць 125 тысяч тон гатовай прадукцыі за год.
Карэспандэнт "Звязды" пабываў на сумесным беларуска-венесуэльскім прадпрыемстве і на свае вочы пабачыў, як інтэрнацыянальны калектыў рыхтуецца да здачы пад ключ самага буйнога ў Лацінскай Амерыцы прадпрыемства такога профілю.
Дзе раней панавалі драпежнікі
Сёння стала рэальнасцю тое, што яшчэ ў лістападзе 2009 года мне здавалася вельмі далёкім.
Сябры-землякі прывезлі мяне на аб'ект, дзе панавалі непралазныя зараснікі калючых раслін. З усяго жывога я заўважыў толькі гіганцкую ігуану і грымучую змяю саsсаbеl. У небе луналі грыфы, якіх тут называюць "самура". Да поўнага спісу драпежнікаў не хапала толькі тыгра-людаеда, зубастага каймана і крыважэрных абарыгенаў з мачэтэ. Пра апошніх я пажартаваў дарма. Нам насустрач кінуліся перапалоханыя ахоўнікі:
— Сеньёры, вам трэба быць пільнымі! Сёння ўначы маландрасы прыгналі сюды скрадзены аўтамабіль, знялі з яго ўсё каштоўнае, а затым спалілі.
"Маландрасамі" ў Венесуэле называюць зладзеяў, для якіх абрабаваць і нават забіць чалавека — справа адной хвіліны. Яшчэ "маландрасы" крадуць людзей з мэтаю атрымаць выкуп. А каб паскорыць працэс, адсякаюць палец.
Так што, перш за ўсё сябры-землякі папярэдзілі мяне пра паводзіны пры абрабаванні. Пасля інструктажу я адважыўся ўскараскацца на высачэзны ўзгорак з пяску і глею, каб зрабіць першае гістарычнае фота. На пустцы, якая раскінулася ўздоўж шашы, беларусы мусілі пабудаваць завод, які на той час атрымаў працоўную назву — цагельня.
Зверху адкрыўся цудоўны гарысты пейзаж, у вушах звінела ад цішыні. Але хутка цішыню тут парушыць рык бульдозераў і самазвалаў.
Хроніка будаўніцтва
2009 год. Дэфіцыт жылля ў Венесуэле вымушае ўрад стварыць мегапрадпрыемства па вытворчасці цэглы і іншых будаўнічых матэрыялаў. Будаўніцтва завода даручаецца навастворанаму сумеснаму беларуска-венесуэльскаму прадпрыемству Vеmрrоіmсо S.А. Пачынаецца распрацоўка тэхналагічнай дакументацыі.
Месца для будаўніцтва завода выбралі невыпадкова. Паміж Гватырэ і Гварэнасам, гарадамі-спадарожнікамі Каракаса, знаходзіцца буйное радовішча гліны, якое дазволіць заводу працаваць на мясцовай сыравіне не менш за 20 гадоў.
2010 год. Пачатак праектных і агульнабудаўнічых работ. Першы этап (земляныя работы) цягнуўся больш года. Падчас яго было перамешчана больш за мільён кубаметраў грунту. У прэс-рэлізе прадпрыемства названа дакладная лічба — 1 150 000 м3 і тут жа дадзена: "гэтага аб'ёму хопіць, каб засыпаць даверху чашу футбольнага стадыёна Уэмблі ў Лондане".
Побач з асноўным аб'ектам вырастае перасоўны "гарадок" з пяці вагончыкаў для інжынерна-тэхнічнага персаналу. Тут ёсць усё патрэбнае для працы і адпачынку: інтэрнэт, офіснае абсталяванне, сталовая, душавыя і нават... лазня.
У тым жа годзе будоўля атрымлівае з Беларусі кар'ерную і аўтамабільна-грузавую тэхніку — 133 адзінкі самазвалаў "МАЗ", "МЗКЦ" і франтальных пагрузчыкаў "Амкадор".
Наступным этапам стала ўзвядзенне металічных канструкцый, агульная вага якіх складала каля паўтары тысячы тон.
Адбываецца асвячэнне будоўлі праваслаўным свяшчэннікам — айцом Паўлам Волкавым, настаяцелем храма св. Мікалая Мірлікійскага ў Каракасе.
Адначасова будаваўся АБК — адміністрацыйна-бытавы комплекс. Тут размяшчаецца венесуэльскі персанал, які будзе кіраваць заводам пасля ад'езду беларусаў. А пакуль венесуэльцы пераймаюць наш вопыт, ладзяць прэс-канферэнцыі, ініцыююць дабрачынныя акцыі для тутэйшага насельніцтва і выдаюць малатыражны бюлетэнь на іспанскай мове.
Прэзідэнт беларуска-венесуэльскага прадпрыемства Карла Фермін на сустрэчы з журналістамі не хавае свайго задавальнення ходам работ: "Закончана ачыстка ад дрэў першых 10 гектараў. Запасы сыравіны складаюць 8 мільёнаў тон. Магутнасць завода разлічана на вытворчасць 25 мільёнаў цагляных блокаў у год, што ў сваю чаргу дазволіць пабудаваць не менш за 11 тысяч кватэр плошчай 100 м кв. кожная".
Тым часам пачынаецца пастаўка тэхналагічнага абсталявання для вытворчай лініі. Галоўная адметнасць гэтага этапа работ — упершыню ў гісторыі Венесуэлы тут выкарыстаны беларускі прынцып паралельнага праектавання і будаўніцтва.
2011 год. Завяршэнне будаўніцтва галоўных карпусоў. Пачатак мантажных і пусканаладачных работ.
У маі мінулага года мяне запрасілі на аб'ект зрабіць незвычайную фотасесію. Трэба было сфатаграфаваць брак венесуэльскіх субпадрадчыкаў. Справа аказалася не з лёгкіх — фатаграфаваць недахопы значна цяжэй, чым дасягненні і поспехі.
Беларускае кіраўніцтва падало справаздачу ў адпаведную венесуэльскую інспекцыю, бо субпадрадчык адмаўляўся перарабляць дрэнна выкананую працу. А вы як думалі? Любая сур'ёзная будоўля не абыходзіцца без працоўных канфліктаў і спрэчак.
Дзякуй Богу, на нашым аб'екце іх было няшмат. Увогуле на аб'екце працавалі грамадзяне розных краін — Венесуэлы, Беларусі, Украіны, Расіі, Італіі і нават Літвы. Тут не здарылася ніводнага буйнога надзвычайнага здарэння, хоць цяжкасцяў і праблем хапала. За тры гады сумеснай працы калектыў згуртаваўся настолькі, што здаваўся мне агульнай сям'ёй.
2012 год. Падрыхтоўка да здачы аб'екта пад ключ. Тэставая вытворчасць першай прадукцыі.
Мой мінулы візіт на будоўлю адбыўся два тыдні таму. Пашанцавала з часам прыезду — на канвееры з'явілася "каўбаса". Так на сваёй прафесійнай мове тэхнолагі называюць гліняную масу, якая, нібыта з мясарубкі, высоўваецца на канвеер. Я памацаў кавалачак тэставай "каўбасы", яна здалася цёплай і мяккай, як пластылін.
Далей "каўбасу" наразаюць на "порцыі", гэтак званыя керамічныя блокі. Наступныя этапы — сушка цэглы і яе абпальванне ў прамысловай печы.
Я сфатаграфаваў першую беларуска-венесуэльскую цэглу, але здымак у рэпартаж не ўключыў. Каб не сурочыць! Метамарфоза пераўтварэння цаліны ў найсучасны абъект — галоўнае, што мне хацелася данесці да нашага чытача.
Пастскрыптум, або Беларускі ўклад у барацьбу з венесуэльскім беспрацоўем
Згодна з тэхпашпартам аб'екта, венесуэльскі кадравы састаў для абслугі здадзенага завода павінен будзе складаць 148 чалавек. Але колькасць працоўных месцаў павялічылі да 240. Так, ідучы насустрач пажаданням венесуэльскага боку, беларусы наўпрост паўдзельнічалі ў "Нацыянальнай праграме па стварэнні новых працоўных месцаў".
Ускосна ж наш унёсак значна большы — павелічэнне вытворчасці будаўнічых матэрыялаў у маштабах Венесуэлы на справе прывядзе да стварэння тысяч і тысяч новых працоўных месцаў.

Венесуэльскія апалубшчыкі-бетоншчыкі. |

Будаўніцтва глінасховішча. |

Самы буйны ў Лацінскай Амерыцы завод будаўнічых матэрыялаў, красавік 2012 г. |