У Расіі з выставы карыкатур прынялі Пуціна з Мядзведзевым, а Лукашэнку пакінулі
02.05.2012 09:19
—
Новости Общества
У Расіі з выставы карыкатур прынялі Пуціна з Мядзведзевым, а Лукашэнку пакінулі
Наша Ніва26 красавіка ў Петрапаўлаўску-Камчацкім — горадзе на Крайнім Усходзе Расіі — адкрылася выстава 34-гадовага мастака-карыкатурыста Дзяніса Лапаціна. Перад адкрыццём Дзяніс выявіў, што з экспазіцыі знікла 6 прац, збольшага карыкатуры Мядзведзева і Пуціна. Знік і малюнак алігархаў з пацучком, у якім дырэктарка музея пазнала вядомага персанажа.
У красавіку 2011 года Дзяніс Лапацін паўдзельнічаў у сусветным конкурсе карыкатурыстаў у сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" і адразу сарваў Гран-пры.
Пасля гэтага ў тым самым 2011-м ён стаў дыпламантам адразу двух буйных міжнародных конкурсаў карыкатуры — у Германіі і Партугаліі. Прычым партугальскі "World Press Cartoon" лічыцца самым прэстыжным у свеце форумам майстроў шаржу і карыкатуры. Раней ніхто з расійскіх мастакоў нічога на ім не выйграваў.
Дзяніс Лапацін нарадзіўся на Камчатцы. Між тым адукацыю ён атрымаў у Мінску. Ён расказвае, што і ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, і ў Беларускім універсітэце культуры яго ўвесь час папракалі, што ён займаецца чымсьці несур'ёзным.
"А я з самага дзяцінства малюю розныя смешныя малюнкі. Усе лічылі, што гэта бздура, а вось класічнае маляванне, графіка — гэта тое, што трэба. Гэта значыць, пастаянна мне забаранялі, і ў дзіцячай мастацкай школе таксама".
У Мінску Лапацін супрацоўнічаў з анархісцкім беларускамоўным выданнем "Навінкі".
Дзяніс пачаў публікавацца ў камчацкіх газетах у 2002 годзе, пасля таго як вярнуўся з вучобы з Беларусі.
Гэты цыбаты юнак з адкрытым і сціплым позіркам хутка заваяваў сэрцы чытачоў. Камчацкія чытачы чакалі кожны нумар газеты, каб убачыць чарговую карыкатуру Дзяніса.
Малюе Дзяніс на паперы, не на камп’ютары. Аўтарытэтамі ў сваім жанры ён называе амерыканца Джэйсана Сэйлера, швейцарца Альбера Русо, немцаў Себасцьяна Кругера, Курта Джонса, англічан Пола Нойза і Родні Пайка, кітайца Жу Цзі Цзуна, канадку Дамініку Фільдэрт. Лапацін малюе інтэлектуальныя карыкатуры, вострасацыяльныя, крытычныя — не хіханькі-хаханькі.
Карыкатуры Дзяніса Лапаціна