"Кароль Леў" вывеў баскаў у фінал Лігі Еўропы

Источник материала:  

Упершыню за 35 гадоў "Атлетык" з Більбаа прабіўся ў фінал Еўракубкаў.

У паўфінальнай стадыі Лігі Еўропы баскі здолелі перайграць лісабонскі "Спортынг". І калі ў гасцях каманда Марсэла Б'елсы саступіла, дык дома атрымала бліскучую перамогу — 3:1. Рашаючы гол забіў Фернанда Льярэнтэ па мянушцы "Кароль Леў", які вырашыў усе пытанні літаральна на апошніх хвілінах матча.

— Якім будзе фінал? Не ведаю, але сёння я плакаў, — шчыра прызнаўся Льярэнтэ. — Спадзяюся, справядлівасць возьме верх. Я шалёна люблю гэту каманду, гэтыя колеры. Мы заслугоўваем перамогу ў фінале.

"Кароль Леў" вывеў баскаў у фінал Лігі Еўропы

Нагадаем, што ў мінулы раз "Атлетык" гуляў у фінале Еўракубкаў у далёкім 1977 годзе, калі ў паядынку за Кубак УЕФА саступіў турынскаму "Ювентусу".

У другім паўфінале мадрыдскі "Атлетыка" сустракаўся з "Валенсіяй". Але тут усё абышлося без драматызму. Мадрыдцы двойчы ўпэўнена перамаглі саперніка (4:2, 1:0) і выйшлі ў фінал Лігі Еўропы, нягледзячы на тое, што другі матч з-за выдалення "матраснікам" давялося заканчваць у меншасці.

— Мы можам ганарыцца гэтым вынікам, — кажа паўабаронца "Атлетыка" Хуанфран. — Мы не пакінулі шанцаў "Валенсіі" ў гэтым супрацьстаянні.

Іспанскі фінал адбудзецца ўжо хутка — 9 мая. Матч прыме Нацыянальны стадыён у Бухарэсце.

Тарас ШЧЫРЫ.

←З пачатку года літоўцы затрымалі амаль 100 нелегалаў на мяжы з Беларуссю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика