Працоўны дзень з 30 красавіка пераносіць не плануецца

Источник материала:  

Гэта значыць, што працаваць давядзецца па календары. Панядзелак — працоўны дзень, аўторак 1 мая — выхадны, піша "Наша ніва" са спасылкай на БЕЛТА.

У Беларусі не плануецца пераносіць працоўны з панядзелка, 30 красавіка на які-небудзь іншы дзень. Зараз гэтае пытанне ва ўрадзе не разглядаецца, паведаміла прэс-сакратар прэм’ер-міністра краіны Вольга Доўгая.

Яна патлумачыла, што працаваць у бліжэйшыя дні трэба будзе па календары і ніякіх пераносаў працоўных дзён у сувязі з дзяржаўным святам 1 Мая не плануецца.

Паводле рашэння ўрада, субота 28 красавіка будзе працоўнай (за выхадны дзень 23 красавіка), затым выхадны дзень — нядзеля 29 красавіка. Панядзелак, 30 красавіка, будзе рабочым перадсвяточным днём, а аўторак 1 мая — выхадным.

"Наша ніва".

←Почему рогачевцы предпочитают старую, готовую рухнуть остановку новой?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика