Невядомы Рамэо размаляваў прызнаннямі ў каханні лаўкі па Дамброўскага ў Гродне
24.04.2012 20:37
—
Новости Общества
Невядомы Рамэо размаляваў прызнаннямі ў каханні лаўкі па Дамброўскага ў Гродне

Спачатку проста на тратуары трапляюцца надпісы кшталту "Мая Маленькая, люблю тебя!". Затым творчая фантазія закаханага перакінулася з асфальта на пастаўленыя год таму драўляныя лаўкі.
Першай з іх дасталася літара "Я", наступнай - "Люлю тебя". "Кропка" у гэтым творы "мастацтва" пастаўлена ля крамы "Кастрычніцкая", дзе на ўсю лаву белай фарбай выведзеныя словы "Очень Очень".
