Па справе аб забойстве пенсіянеркі каля могілак у Маладзечанскім раёне затрыманы падазроны

Источник материала:  
23.04.2012 20:10 — Новости Общества

Па справе аб забойстве пенсіянеркі каля могілак у Маладзечанскім раёне затрыманы падазроны


Працягваецца расследаванне гібелі пенсіянеркі 1948 года нараджэння, якую з праламаным чэрапам знайшлі 15 красавіка каля гарадскіх могілак недалёка ад вёскі Лазавец. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу, міліцыя затрымала падазронага ў злачынстве.

Следчы раённага аддзела следчага камітэта Сяргей Сяляўка расказаў у інтэрв’ю “РГ”: справа ўзбуджаная па прыкметах пункта 12 другой часткі 139 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Забойства з карысных намераў”.

Па словах Сяргей Сяляўкі, па падазрэнні ў злачынстве затрыманы жыхар Маладзечанскага раёна 1979 года нараджэння. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Па справе вядуцца следчыя дзеянні, прызначаныя экспертызы. Мэта гэтых мерапрыемстваў – даказаць дачыненне альбо недачыненне затрыманага да здарэння.

Каля могілкаў недалёка ад Лазаўца цела пенсіянеркі знайшлі 15 красавіка. Напярэдадні, 13 красавіка, жанчына прыязджала на могілкі, каб навесці парадак на магіле свайго мужа.

Расследаванне вядзе следчы Арцём Кавалевіч. У інтэрв'ю нашаму выданню ён паведаміў: у пенсіянеркі забралі грошы. Усе, што былі ў кашальку. Па словах следчага, грошай было няшмат. Дакладная сума не называется. У інтарэсах следства не паведамляюцца таксама і іншыя абставіны справы. 
←На 71-м году жизни скончался Архиепископ Гомельский и Жлобинский Аристарх

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика