Яшчэ адзін прысуд вынеслі Алесю Бяляцкаму

Источник материала:  
18.04.2012 17:58 — Новости Общества

Яшчэ адзін прысуд вынеслі Алесю Бяляцкаму

Радыё Свабода
Яшчэ адзін прысуд вынеслі Алесю Бяляцкаму
Фото: photo.bymedia.net
Як паведаміла "Радыё Свабода" жонка палітычнага вязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, Алесь атрымаў рашэнне суда Першамайскага раёна Мінска ад 29 сакавіка сёлета (суддзя Вольга Міхайлаўна Багам’я, пры ўдзеле прадстаўнікоў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў таго самага раёна Собалевай, Тодрык і Карташовай) "аб спагнанні пені" ў суме 140 266 151 руб. і дзяржаўнага мыта 7 013 307 руб. У рашэнні ёсць словы: "Ответчик на судебное заседание не явился".

Нагадаем, што паводле прысуду ад 24 лістапада 2011 г. Алесь Бяляцкі засуджаны на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, спагнанне кампенсацыі нібыта нанесенай "шкоды дзяржаве" сумай 721 454 017 руб. і дзяржаўнага мыта 36 072 700 руб. Грошы дзякуючы складкам амаль 800 чалавек былі цалкам сплачаныя ў перыяд да разгляду касацыйнай скаргі, аднак гэта не паўплывала на разгляд справы ў судзе вышэйшай інстанцыі.
 
Фармальна з'яўленне новых грашовых прэтэнзіяў да Алеся Бяляцкага — праз 4 месяцы пасля вынясення прысуду — тлумачыцца тым, што нібыта не сплачаныя пені за пратэрмінаваную сплату падаткаў. Аднак юрысты задаюць справядлівае пытанне: а чаму ж гэтыя пені не былі ўключаныя ў прысуд ад 24 лістапада?

Наталля Пінчук мяркуе, што гэта новая спроба ціску на Алеся. У інтэрв'ю "Радыё Свабода" яна заявіла: "Відавочна, справа Алеся не вырашана. Тое, што па прысудзе было сплачана, гэта, як бачым, не было канчатковым. Гэта новае рашэнне можа гаварыць аб тым, што могуць быць прынятыя новыя і новыя рашэнні, якія могуць ускладняць сітуацыю Алеся".

Жонка палітвязня збіраецца аспрэчваць незаконнае, на яе думку, рашэнне ў судзе. 
←В Беларуси около 60% детей с особенностями психофизического развития имеют легко поддающиеся коррекции нарушения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика