Жаночыя радасці
18.04.2012
—
Новости Общества
Паказ беларускіх калекцый ніжняй бялізны ў межах бізнэс-сустрэчы вядучых сучасных айчынных вытворцаў з прадстаўнікамі міжнароднага рынку прайшоў у гарналыжным комплексе "Лагойск".
"Bravo" і "Vogue", "Караліна" і "Verally" — жанчыны не толькі з Беларусі, але і з усяго свету ацанілі якасць, камфорт і знешні выгляд бялізны.
У першы дзень форуму прайшоў фінал конкурсу маладых дызайнераў. З 48 калекцый лепшай была названа "Touch secret" Алены Афанасьевай — з ёй мадэльер прыме ўдзел у міжнароднай выставе бялізны "Mode City" ў Парыжы.
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.