ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Прэзідэнт Дармуцкага каледжа Джым Ен Кім стаў у панядзелак новым кіраўніком Сусветнага банка. Такое рашэнне прыняў савет дырэктараў СБ, які спыніўся на кандыдатуры Кіма, прапанаванай Злучанымі Штатамі. Цяперашні кіраўнік Сусветнага банка Роберт Зэлік пакіне свой пост 30 чэрвеня па завяршэнні пяцігадовага тэрміну знаходжання на пасадзе. Варта адзначыць, што па традыцыі, якая склалася за гады пасля Другой сусветнай вайны, кіраўніком Сусветнага банка заўсёды становіцца грамадзянін ЗША. А вось іншую буйную міжнародную фінансавую арганізацыю — Міжнародны валютны фонд — заўсёды ўзначальваў выхадзец з адной з еўрапейскіх краін.
У Расіі перасталі выпускаць "сямёрку"З канвеера Іжэўскага аўтамабільнага завода ў аўторак, 17 красавіка, сышоў апошні аўтамабіль Lаdа 2107, паведамляецца на сайце "Іжаўта". Да канца 2012 года на іжэўскім заводзе спыніцца выпуск апошняй "класічнай" мадэлі "Аўтаваза" — універсала Lаdа 2104. Ужо са жніўня 2012 года "Іжаўта" зоймецца зборкай новай мадэлі — Lаdа Grаntа. Як тлумачылі раней на "Аўтавазе", спыніць вытворчасць "сямёркі" вырашылі ў сувязі з нізкім узроўнем продажу. Вытворчасць ВАЗ 2107 пачалася ў 1982 годзе на базе "пяцёркі" (ВАЗ 2105).
Кандыдата ў прэзідэнты дзеўбануў пінгвінБылога спікера палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША і цяперашняга кандыдата ў прэзідэнты краіны Ньюта Гінгрыча дзеўбануў пінгвін. Інцыдэнт адбыўся некалькі дзён таму падчас візіту палітыка ў Сент-Луіс, дзе ў яго было запланавана выступленне на штогадовай сустрэчы прадстаўнікоў Нацыянальнай стралковай асацыяцыі. Палітык не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў, аднак палец давялося перабінтаваць, каб спыніць кроў. Магеланавыя пінгвіны дасягаюць 80 сантыметраў у вышыню і важаць прыкладна пяць-шэсць кілаграмаў.
Названыя лаўрэаты Пулітцэраўскай прэмііЛаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі — самай прэстыжнай амерыканскай узнагароды ў галіне журналістыкі — былі абвешчаны ў Нью-Ёрку. Пераможцамі ў катэгорыі "Лепшае журналісцкае расследаванне" сталі інфармацыйнае агенцтва Аssосіаtеd Рrеss і газета "Thе Sеаttlе Tіmеs".
Карэспандэнты АР атрымалі прэстыжную ўзнагароду за правядзенне ўласнага расследавання. Падчас работ высветлілася, што ў рамках барацьбы з тэрарызмам паліцыя Нью-Ёрка на працягу некалькіх гадоў вяла масавае назіранне за мусульманамі найбуйнейшага амерыканскага мегаполіса. "Thе Sеаttlе Tіmеs", у сваю чаргу, атрымала прэмію за серыю рэпартажаў аб выпадковай перадазіроўцы метадонам сярод пацыентаў з хранічнымі захворваннямі. Адна з найстарэйшых у ЗША штодзённых газет "Рhіlаdеlрhіа Іnquіrеr" атрымала ўзнагароду ў прэстыжнай катэгорыі "За служэнне грамадству" за матэрыялы аб гвалце ў гарадскіх школах. Свой першы "Пулітцэр" — у намінацыі "Лепшы нацыянальны рэпартаж" — атрымала інтэрнэт-газета "Thе Huffіngtоn Роst" за серыю артыкулаў аб праблемах амерыканскіх ветэранаў, якія атрымалі раненні ў Іраку і Афганістане. Уплывовую газету "Thе Nеw Yоrk Tіmеs" ушанавалі адразу ў дзвюх катэгорыях — "Рэпартаж, які тлумачыць" і "Міжнародны рэпартаж". У 2011 годзе прэмію атрымаў шэф маскоўскага бюро Thе Nеw Yоrk Tіmеs Леві Кліфард за артыкулы аб становішчы спраў у сістэме правасуддзя Расіі.
КораткаУ Беларусі павышаны закупачныя цэны на малако і свіней. Фактычна ўстаноўленыя ў рэгіёнах закупачныя цэны ў сярэднім павялічаны з улікам падаражання выкарыстоўваемых рэсурсаў: на малако — на 3,6 працэнта, на буйную рагатую жывёлу — на 17,6 працэнта, на свіней — на 20,5 працэнта.
Банкі Беларусі актывізуюць выдачу грамадзянам іпатэчных крэдытаў на жыллё пасля прыняцця Жыллёвага кодэкса краіны. Такое меркаванне выказала старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Галіна Палянская. "Жыллёвы кодэкс урэгулюе пазіцыю закона аб іпатэцы, якая прадаставіць банкам магчымасць адчужаць кватэру, калі чалавек сістэматычна не плаціць па іпатэчным крэдыце, — паведаміла парламентарый. Што датычыцца самога закона аб іпатэцы, то цяпер змяненні і дапаўненні ў гэты дакумент, якія датычацца работы закладных, знаходзяцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў.