Прэм'ер-міністра Украіны просяць уратаваць Свіцязь ад беларусаў
16.04.2012 08:52
—
Новости Общества
Прэм'ер-міністра Украіны просяць уратаваць Свіцязь ад беларусаў
ЕўрарадыёАдмысловы запыт на імя прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава накіраваў дэпутат Вярхоўнай рады ад партыі "Бацькаўшчына" Віктар Алейнік.

Аб гэтым паведамляюць "Валынскія навіны". Занепакоенасць дэпутата выклікае тое, ці ўплывае засваенне беларускага крэйдавага радовішча "Хаціслаўскае" на ўзровень вады ў Шацкіх азёрах, у склад якіх уваходзіць і возера Свіцязь.
Па меркаванні дэпутата, для вывучэння наступстваў гэтага працэсу неабходна стварыць адмысловую дзяржаўную экспертную камісію з прыцягненнем міжнародных экспертаў-эколагаў. Высновы гэтай камісіі стануць неабвержнымі аргументамі ў міждзяржаўных перамовах Украіны і Беларусі.
Адзначым, што на думку некаторых украінскіх навукоўцаў у выніку распрацоўкі гэтага беларускага кар'ера на тэрыторыі Украіны могуць змялець і знікнуць Шацкія азёры. Спецыялісты лічаць, што ёсць падставы казаць аб парушэнні Беларуссю шэрагу міжнародных канвенцый, якія забараняюць дзеянні, што могуць прывесці да негатыўных зменаў экалогіі. Беларускі бок, у сваю чаргу, заяўляе, што ўсе рызыкі ад здабычы крэйды ў кар'еры ўлічаныя і мінімізаваныя.
Хаціслаўскае радовішча размешчана ў 30 кіламетрах ад Шацкіх азёраў і знаходзіцца каля дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай.