Дзесяць самых частых памылак у беларускай мове. Абмяркоўваем!
13.04.2012 13:31
—
Новости Общества
Дзесяць самых частых памылак у беларускай мове. Абмяркоўваем!
Кампанія “Праўны пераклад” днямі даслала ў рэдакцыю TUT.BY сваю версію топ-10 самых частых памылак у беларускай мове. Гэты топ мы сёння прапануем вашай увазе і заклікаем выказаць свае заўвагі. Ці згодныя вы з меркаваннем аўтараў? У чым? А ў чым не можаце пагадзіцца? А якія памылкі асабіста вы лічыце самымі частымі? А самымі грубымі? Шкоднымі? Смешнымі? І як, на ваш погляд, можна палепшыць мову, дакладней, наша маўленне, як вуснае, так і пісьмовае?
"Рэчаў, якія робяць беларускае маўленьне або пісьмо “ненатуральным”, ня так і шмат. Калі не кранаць выбар правапісу і лексыкі, ёсьць тое, што можна палепшыць за дзень – і загаварыць мілагучней, па-беларуску, па-нашаму", - лічаць аўтары даследавання.
А вось і топ-10 памылак ад “Праўнага перакладу”. Дарэчы, у аўторак, 17 красавіка, аўтары завітаюць у студыю TUT.BY. Глядзіце жывы эфір а 10-й гадзіне.
Аўтарскі правапіс захаваны
1. Прыназоўнікі па, пры і для – як зельле ў мове. Ад непісьменнасьці яны вырастаюць там, дзе іх ня можа быць, і выціскаюць добрыя мясцовыя “расьліны”. Яны як бы спусташаюць гаворку, робяць яе прымітыўнай, няправільнай.
Ужывайце гэтыя прыназоўнікі толькі там, дзе яны да месца, і з правільным склонам!
2. Суфіксы -ава-, -ява- больш уласьцівыя нашай мове (чым -ірава-, -ырава-).
3. Дзеепрыметнікі з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ем-, -ім- (-ым), -ўш- не характэрныя нашай мове. Выкарыстоўваем суфіксы -л-, -т-, -ан-, -ен- (зрэдку -ён-) або прыметнікі, канструкцыі зь дзеясловамі, назоўнікі
4. Часьцей ужывайце “пра” (замест “аб”)
5. Нашай мове больш характэрныя поўныя формы прыметнікаў і дзеепрыметнікаў. (Кароткія ўжываюцца абмежавана)
6. Памятайце пра найвышэйшую ступень параўнаньня прыметнікаў – не падмяняйце яе вышэйшай
7. Няма патрэбы ўскладняць разуменьне – як гаворым, так і пішам.
8. Прыназоўнік з-за ў нашай мове варта ўжываць толькі ў дачыненьні да прасторы: сонца ўзьнялося з-за лесу, вылез з-за стала. Паказваючы, што ёсьць прычынай чаго-н., замест з-за ўжываем:
9. Назоўнікі з суфіксамі -цель-, -шчык- не самыя характэрныя для беларускай мовы. Шукаем нашыя адпаведнікі:
10. Ня блытаем вышэйшую ступень параўнаньня прыметнікаў (можна паставіць пытаньне які, якая, якія?) з вышэйшай ступеньню параўнаньня прыслоўяў (можна паставіць пытаньне як?, звычайна ўжываецца зь дзеясловам).

Тлумачэньне | Прыклад, як правільна | А як часам кажуць (няправільна) |
Прыназоўнік “па” ўжываецца зь месным склонам: па + кім, чым | ісьці па праспэкце | ісьці па праспэкту |
чэмпіянат па футболе | чэмпіянат па футболу | |
Замест “па”: - паводле - на - + творны склон - + родны склон - дзеля - пад - на - з | беларус паводле пашпарту | беларус па пашпарце |
паводле зьвестак агенцтва (паводле агенцтва) | па зьвестках, інфармацыі агенцтва | |
на загад (паводле загаду) дырэктара | па загадзе дырэктара | |
паводле дамовы (згодна з дамовай) | па дамове | |
роўныя памерам | роўныя па памеры | |
бегчы лесам | бегчы па лесе | |
захады дзеля ўдасканаленьня (каб удасканаліць) | захады па ўдасканаленьні | |
сустракацца панядзелкамі (у панядзелкі) | сустракацца па панядзелках | |
вечарамі шмат размаўлялі | па вечарах шмат размаўлялі | |
сказаць пад сакрэтам | сказаць па сакрэце (па сакрэту) | |
выбраць на свой густ | выбраць па сваім гусьце (па густу) | |
з тае прычыны | па той прычыне | |
зрабіць на ўзор (паводле ўзору) | зрабіць па ўзоры | |
аддзел камплектаваньня | аддзел па камплектаваньні | |
Замест “для”: (каб выразіць прызначэньне) - каб + пачатковая форма дзеяслова - прыметник + назоўнік - на + назоўнік; - + давальны склон | прылада мераць, вымяральная прылада прылада мераць ціск | Замест расейскага “прибор для измерения …" прибор для измерения давления |
парашок (каб) мыць, машына (каб) мыць, пральны парашок, пральная машына | замест расейскага "стиральный порошок", "стиральная машина" | |
дошка (каб) прасаваць, прасавальная дошка | дошка для прасаваньня | |
тэкст на пераклад | тэкст для перакладу | |
загад жаўнерам | загад для жаўнераў | |
прылады на працу, працоўныя прылады, прылады працы | прылады для працы | |
падручнік вучням, вучнёўскі падручнік | падручнік для вучняў | |
нашто / навошта? | для чаго? | |
Замест “пры”: - падчас (пад час, у час, у часе) - дзеепрыслоўе - за + назоўнік | падчас (пад час, у час, у часе) назіраньня / наведваньня, назіраючы, наведваючы | пры назіраньні / наведваньні |
ацэньваючы | пры ацэнцы | |
за кіраўніком Давыдовічам | пры кіраўніку Давыдовічу |
2. Суфіксы -ава-, -ява- больш уласьцівыя нашай мове (чым -ірава-, -ырава-).
Прыклад, як правільна | А як часам кажуць (няправільна) |
капіяваць прагназаваць кадаваць камэнтаваць праектаваць фантазіяваць | капіраваць прагназіраваць кадзіраваць камэнціраваць праекціраваць фантазіраваць |
3. Дзеепрыметнікі з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ем-, -ім- (-ым), -ўш- не характэрныя нашай мове. Выкарыстоўваем суфіксы -л-, -т-, -ан-, -ен- (зрэдку -ён-) або прыметнікі, канструкцыі зь дзеясловамі, назоўнікі
Прыклад, як правільна | А як часам кажуць (няправільна) |
усё існае наяўны матар’ял сёньняшнія праблемы актуальны стан цяперашнія ўмовы | усё існуючае існуючы матар’ял існуючыя праблемы існуючы стан існуючыя ўмовы |
наступны год | будучы год |
чалавек, які чытае | чытаючы чалавек |
гэты этап наяўныя абмежаваньні сённяшні момант цяперашні клопат | бягучы этап бягучыя абмежаваньні бягучы момант бягучы клопат |
дзейныя асобы | дзеючыя асобы |
які працуе, працаўнік | працуючы |
прагны, хто жадае, ахвотны, ахвотнік | жадаючы |
дамінантная / дамінавальная роля | дамінуючая роля |
Тамаш няверны | Фама няверуючы |
займаная пасада | займаемая пасада |
дасыланыя працы | дасылаемыя працы |
меркаваныя выдаткі | мяркуемыя выдаткі |
абвінавачаны, якога абвінавачваюць | абвінавачваемы |
якія заяўляюцца | заяўляемыя |
пачырванелы твар | пачырванеўшы твар |
разьліты клей | разьліўшыйся клей |
адарваны каўнер; каўнер, які адарваўся | адарваўшыйся каўнер |
зьезд, які адбыўся; зьезд, які прайшоў, мінулы зьезд | адбыўшыйся зьезд |
4. Часьцей ужывайце “пра” (замест “аб”)
Прыклад, як правільна | А як часам кажуць (няправільна) |
пра кампанію пра спаборніцтва пра паперу пра гэта пра аб’ект | аб кампаніі аб спаборніцтве аб паперы аб гэтым аб аб’екце |
5. Нашай мове больш характэрныя поўныя формы прыметнікаў і дзеепрыметнікаў. (Кароткія ўжываюцца абмежавана)
Прыклад, як правільна | А як часам кажуць (няправільна) |
навіны агучаныя рысы характэрныя Беларусь зацікаўленая | навіны агучаны рысы характэрны Беларусь зацікаўлена |
6. Памятайце пра найвышэйшую ступень параўнаньня прыметнікаў – не падмяняйце яе вышэйшай
Прыклад, як правільна | А як часам кажуць (няправільна) |
найцікавейшы (самы цікавы) у сьвеце | цікавейшы ў сьвеце, самы найцікавейшы, самы найцікавы ў сьвеце |
найбуйнейшы (самы буйны) ў Беларусі | буйнейшы, самы найбуйнешы, самы найбуйны ў Беларусі |
найлепшыя дасягненьні | лепшыя дасягненьні, самыя найлепшыя дасягненьні |
найцікавейшы (самы цікавы) у сьвеце | цікавейшы ў сьвеце, самы найцікавейшы, самы найцікавы ў сьвеце |
7. Няма патрэбы ўскладняць разуменьне – як гаворым, так і пішам.
Часьцей ужываем:
дзеясловы незалежнага стану (замест пасыву),
аднаслоўныя дзеясловы, а не грувасткія канструкцыі (дзеяслоўныя назоўнікі, іншыя канцылярскія выразы).
аднаслоўныя дзеясловы, а не грувасткія канструкцыі (дзеяслоўныя назоўнікі, іншыя канцылярскія выразы).
Беларуская мова, як і многія іншыя эўрапейскія, разьвівалася як мова народная: як гавораць, так і пішуць. Мовы народаў з больш аўтарытарнай гісторыяй (Расея, Кітай) адрозьніваюцца складанасьцю пісьма, якое адарвалася ад вуснай гаворкі і дыктуе людзям такі стыль маўленьня, які звычайны чалавек у штодзённым жыцьці не ўжывае.
Беларускай мове ўласьцівая кароткасьць. Залішняе “расьцягваньне” простых словаў суфіксамі і прыстаўкамі – гэта ўплыў канцылярызмаў расейскай мовы.
Прыклад, як правільна | А як часам кажуць (няправільна) |
яны заявілі | імі была зробленая заява |
будзе прызначаная кіраўніком | кіраўнік прызначыць |
рэгулюе | ажыцьцяўляе рэгуляваньне |
кіруе | забясьпечвае кіраваньне |
разьвівае | ажыццяўляе забесьпячэньне разьвіцьця |
есьці | выкарыстоўваць у якасьці харчаваньня |
даваць (паслугі, грошы) | прадастаўляць, аказваць, прадугледжваць (паслугі, фінансаваньне) |
дапамагаць | ажыццяўляць дапамогу |
сказаць, паведаміць | давесьці да ведама |
пазычыць | даць у карыстаньне |
управа | упраўленьне |
заява | заяўленьне |
зьмены | зьмяненьні |
абавязкі | Абавязацельствы |
8. Прыназоўнік з-за ў нашай мове варта ўжываць толькі ў дачыненьні да прасторы: сонца ўзьнялося з-за лесу, вылез з-за стала. Паказваючы, што ёсьць прычынай чаго-н., замест з-за ўжываем:
- праз
- дзеля
- ад
- з прычыны ды інш.
Прыклад, як правільна | А як часам кажуць (няправільна) |
не прыйшоў праз хваробу спазьніўся праз калегу меў дзеля гэтага вялікі клопат голас задрыжэў ад хваляваньня не працаваў з прычыны аварыі | не прыйшоў з-за хваробы спазьніўся з-за калегі меў з-за гэтага вялікі клопат голас задрыжэў з-за хваляваньня не працаваў з-за аварыі |
9. Назоўнікі з суфіксамі -цель-, -шчык- не самыя характэрныя для беларускай мовы. Шукаем нашыя адпаведнікі:
Прыклад, як правільна | А як часам кажуць (няправільна) |
перакладнік замоўца дарадца мсьціўца, помсьнік прыбіральніца мысьляр | перакладчык заказчык дарадчык мьсьціцель прыбіральшчыца мысьліцель |
10. Ня блытаем вышэйшую ступень параўнаньня прыметнікаў (можна паставіць пытаньне які, якая, якія?) з вышэйшай ступеньню параўнаньня прыслоўяў (можна паставіць пытаньне як?, звычайна ўжываецца зь дзеясловам).
Прыклад, як правільна | А як часам кажуць (няправільна) |
дэльфіны разумнейшыя за іншых жывёлаў | дэльфіны разумней за іншых жывёлаў |
мая сястра маладзейшая за мяне (параўнайма: “Мая сястра выглядае маладзей за мяне”) | мая сястра маладзей за мяне (рас. моя сестра младше меня) |