На Брэстчыне ў садках дзяцей кормяць гнілымі лімонамі
12.04.2012 14:00
—
Новости Общества
На Брэстчыне ў садках дзяцей кормяць гнілымі лімонамі
Аб’ектам увагі ўдзельнікаў чарговага пасяджэння калегіі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі, сталі пытанні, звязаныя з арганізацыяй харчавання і работы харчаблокаў ва ўстановах адукацыі вобласці, а таксама функцыянаваннем інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый адукацыйнай галіны.
Намеснік начальніка абласнога ўпраўлення адукацыі С.У. Бруцкі адзначыў, што арганізацыя паўнавартаснага харчавання дзяцей з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце навучальных устаноў. Нягледзячы на ўмацаванне матэрыяльнай базы сталовых, набыццё новага тэхналагічнага абсталявання і мэблі, павышэнне прафесійнага ўзроўню і ўмацаванне тэхналагічнай дысцыпліны работнікаў харчаблокаў, укараненне схем унутранага кантролю якасці і бяспекі харчавання дзяцей, належнага эфекту ў паляпшэнні харчавання пакуль не назіраецца. У шэрагу навучальных устаноў па-ранейшаму выяўляюцца сур’ёзныя недахопы. У большасці выпадкаў парушэнні звязаны з чалавечым фактарам – безадказным стаўленнем работнікаў харчаблокаў да сваіх абавязкаў. Гэта яскрава прадэманстравалі фотаздымкі, зробленыя па выніках праведзенага маніторынгу работы харчаблокаў у Брэсце, Брэсцкім раёне і Пінску.
Так, у Скокаўскай сярэдняй школе Брэсцкага раёна палова рацыёнаў складаецца нерацыянальна: у меню ўключаюцца стравы і вырабы, якія не зусім спалучаюцца між сабой. Гарачае харчаванне прапаноўваецца вучням не заўсёды. На працягу цэлага тыдня дзяцей кормяць стравамі з курыцы, тэхналогія прыгатавання якіх у харчаблоку адсутнічае. Вельмі часта не ўказваецца час вырабу салатаў. Адзін повар выконвае функцыі і кладаўшчыка, і кухоннай рабочай, і загадчыцы сталовай.
У сярэдняй школе вёскі Вялікія Матыкалы Брэсцкага раёна ў сталовай рэалізоўваецца буфетная прадукцыя. У яслях-садзе вёскі Новыя Лышчыцы Брэсцкага раёна садавіна і агародніна захоўваюцца ў спецыяльных памяшканнях на стэлажах пры тэмпературы мінус 6 градусаў. Бульба накрыта коўдрамі і матрасамі. На столі – іней. Капуста, морква, цыбуля і яблыкі на момант абследавання былі ў замерзлым стане. Больш за тое, падмарожаныя яблыкі прапаноўваліся дзецям на полудні.
У брэсцкай сярэдняй школе № 6 парушаецца тэхналогія цеплавога рэжыму прыгатавання страў. На момант абследавання часнок захоўваўся ў скрыні разам з гнілымі лімонамі. Было выяўлена, што для прыгатавання страў і напіткаў выкарыстоўвалася кіпячоная вада, якая захоўвалася ў брудным посудзе.
У пінскім яслях-садзе № 6 у халадзільніку знойдзены лімоны з прыкметамі гнілі, прызначаныя для прыгатавання чаю з лімонам. У пінскім яслях-садзе № 10 пры захаванні прадуктаў таксама не выконваецца тэмпературны рэжым. Калі капуста, морква і бульба знаходзіліся на момант абследавання ў замерзлым стане, то марская капуста, яблыкі, мандарыны, ёгурт і яйкі ўвогуле захоўваліся пры мінусавой тэмпературы ў адной халадзільнай камеры.
Падобныя сітуацыі, па словах С.У. Бруцкага, можна знайсці ў кожным рэгіёне. Зразумела, што яны не маюць нічога агульнага з арганізацыяй здаровага школьнага харчавання. За выяўленыя парушэнні кіраўнікі ўстаноў адукацыі павінны несці персанальную адказнасць.
Начальнік аддзела вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі абласнога ўпраўлення адукацыі П.І.Валынец расказаў, што інтэрнэт-сайты аддзелаў адукацыі Брэстчыны адпавядаюць неабходным патрабаванням. Разам з тым на інтэрнэт-сайтах аддзела адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста, аддзелаў адукацыі Камянецкага і Драгічынскага райвыканкамаў адсутнічаюць формы электронных зваротаў для грамадзян.
Зусім па-іншаму выглядае сітуацыя з інтэрнэт-сайтамі ўстаноў адукацыі
Сёння ў вобласці, акрамя брэсцкага ясляў-сада № 27, інтэрнэт-сайты не створаны ні ў адной дашкольнай установе. Але і на сайце брэсцкага ясляў-сада маюцца недахопы: спасылкі на вядомыя сацыяльныя сеткі і рэклама.
Інтэрнэт-сайты маюцца толькі ў 363-х з 622-х школ вобласці. Вялікую работу па стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы ў сваіх рэгіёнах правялі аддзелы адукацыі Баранавіцкага, Бярозаўскага, Брэсцкага, Драгічынскага, Жабінкаўскага і Іванаўскага райвыканкамаў, а таксама аддзелы адукацыі Пінска і Баранавіч.
У Маларыцкім раёне не створана ніводнага школьнага сайта. Няма старонак навучальных устаноў і на сайце аддзела адукацыі. У іншых рэгіёнах гэтая работа таксама патрабуе ўдасканалення. Агульны недахоп многіх школьных сайтаў – наяўнасць камерцыйнай рэкламы, нізкая інфармацыйная напаўняльнасць і абнаўляльнасць.