У Віцебску міліцыя перашкаджала ўшанаванню памяці ахвяраў тэракту
12.04.2012 09:34
—
Новости Общества
У Віцебску міліцыя перашкаджала ўшанаванню памяці ахвяраў тэракту
Моладзь Віцебска, каардынуючыся праз сацыяльную сетку “ВКонтакте”, збіралася ўшанаваць памяць загінуўшых падчас тэракта ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года на плошчы Перамогі, каля ўвахода ў падземны пераход. Аднак на гэтым месцы дзяжурылі міліцыянты ў цывільным, якія забаранялі ўскладаць кветкі або запальваць свечкі.
Нагадаем, што менавіта да месца, дзе некалі стаяў знак нулявога кіламетра, у красавіку 2011 года жыхары Віцебска неслі кветкі і тут запальвалі свечкі. Аднак у гэтым годзе супраць жалобнай акцыі чамусьці выступілі праваахоўнікі.

У выніку, як перадае радыё “Свабода”, моладзь накіравалася да Вечнага агню каля “Трох штыкоў”. Там маладзёны запалілі свечкі і ўсклалі кветкі.

Не абышлося і без затрыманняў — журналіста Зміцера Казакевіча супрацоўнікі міліцыі, якія заўважылі, што ён фатаграфуе ўскладанне кветак, запрасілі ў мікраўтобус, дзе трымалі, пакуль моладзь не разышлася. Аднак ніякага пратакола на яго не склалі.