У Ганцавічах вызначылі праблемныя вуліцы, а таксама - хто спілаваў дзве сасны

Источник материала:  
11.04.2012 17:36 — Новости Общества

У Ганцавічах вызначылі праблемныя вуліцы, а таксама - хто спілаваў дзве сасны


У Ганцавіцкім раёне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. За красавік належыць шмат зрабіць, каб нашы населеныя пункты ачысціліся ад бруду і смецця, каб на вуліцах не “красаваліся” паваленыя агароджы ў аздабленні разбітых дарог і тратуараў, па якіх ні праехаць, ні прайсці. Вуліцы павінны радаваць вока з густам аформленымі клумбамі, якія з вясны і да позняй восені выпраменьваюць кветкавы водар. І наводзіць парадак на сваім прысядзібным участку ці прыдамавой тэрыторыі, на працоўных месцах патрэбна зараз, не чакаючы, што нехта прыйдзе і ўсё за нас зробіць.

Кожную апаратную нараду кіраўнік раёна Аляксандр Паўлавіч Саланевіч звяртае ўвагу службаў, а таксама кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, акрамя іншых не менш важных і надзённых пытанняў, на добраўпарадкаванне. Пагадзіцеся: як працуем, так і жывём. І ці можна працаваць плённа ды прадукцыйна, калі на працоўных месцах альбо за вокнамі дома валадарыць хаос смецця ды бруду? Наўрад ці. І з якім настроем можна ісці на работу, калі даводзіцца крочыць па непрывабных вуліцах? І не важна, знаходзяцца гэтыя вуліцы ў самым цэнтры горада альбо на перыферыі — усюды павінен панаваць лад ды парадак. Гэта пазіцыя кіраўніка раёна.

У Ганцавічах вызначылі праблемныя вуліцы, а таксама - хто спілаваў дзве сасны

Зрэшты, далёка за прыкладам хадзіць не трэба. Зусім непрэзентабельны выгляд, які ніяк не адпавядае гучнай назве, мае вуліца Перамогі, што ў горадзе. Праезная частка ў рытвінах ды выбоінах. Мянялі камунальнікі цеплатрасу, раскапалі вуліцу, а ў належны выгляд не прывялі. Сапраўды, быццам па той франтавой дарозе едзеш: крыху зазяваўся — пакінуў кола ад аўтамабіля ў яміне.

Абурае і наступны факт: пра энергазберажэнне гаворыцца шмат, і зразумела, што не настолькі мы багатыя, каб выкідваць грошы на вецер. Атрымліваецца зусім наадварот. Цеплавы калодзеж, што размешчаны на вуліцы Перамогі, раскрыты. Больш таго, гідраўлічныя засаўкі не адрамантаваны, адтуль спраўна бяжыць струмень гарачай вады. Тут жа да прыватнага дома падведзена нічым не ізаляваная цеплатраса, якая, па сутнасці, і абаграе наваколле. Абыякавасць жыхароў уражвае. За сёлетні год неабходна перакласці цеплатрасу альбо падвесці газ да прыватнага сектара. Безумоўна, вуліца Перамогі павінна адпавядаць сваёй ганаровай назве і быць эталонам па добраўпарадкаванасці.

Хто спілаваў дзве сасны?


Літаральна нядаўна на вуліцы Перамогі адбылася не зусім прыстойная падзея. Ля крамы “Фартуна”, што належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, на працягу дзясятка гадоў побач стаялі дзве сасны. Дрэўцы і надалей бы раслі, калі б ім не дапамаглі “зрабіць ногі”, пакінуўшы толькі пні. Сёння віноўнік самавольнай высечкі сосен і, адпаведна, тыя службы, што дазволілі здзейсніць самаўпраўства, прыцягнуты да адказнасці. Немаленькую грашовую суму, за кошт якой можна закласці цэлую алею, з уласнага кашалька давядзецца заплаціць прадпрымальніку, што паквапіўся на дрэвы. Такія факты не павінны болей мець месца ў жыцці горада.

У Ганцавічах вызначылі праблемныя вуліцы, а таксама - хто спілаваў дзве сасны

— Да 9 мая вуліца Перамогі павінна быць прыведзена ў належны выгляд. Як, зрэшты, і іншыя вуліцы, што знаходзяцца не толькі ў горадзе, але і ў вёсках, — каменціруе сітуацыю старшыня райвыканкама Аляксандр Паўлавіч Саланевіч. — Болей таго, у далейшым за бескантрольнасць, патуранне і абыякавае стаўленне да сваіх прафесійных абавязкаў службовыя асобы будуць прыцягвацца да адказнасці па заслугах. Пакуль толькі магу канстатаваць, што сістэма, якая адказвае за жыццезабеспячэнне горада і раёна, не працуе, але яна будзе працаваць.

На жаль, шмат часу даводзіцца губляць на вырашэнне дробязных праблем, хаця трэба займацца глабальнымі пытаннямі. Я цудоўна разумею, што кіраўнік раёна можа не ўсё ведаць і не ўсё бачыць. Але, у той жа момант, ні ў якім разе не здымаю з сябе адказнасці. Калі людзі звяртаюцца да мяне, прыходзяць на прыём і ўздымаюць грамадска значныя пытанні, я ім вельмі ўдзячны. Яны дапамагаюць мне ўбачыць сітуацыю і аператыўна адрэагаваць. На жаль, сёння адсутнічае ўзаемаразуменне ды падтрымка нават сярод службаў, якія павінны працаваць нібыта адна каманда. І тым больш абурае тое, што адказныя асобы пры выпадку вымаўляюць такія словы: “Нам усё роўна, але старшыня райвыканкама распарадзіўся”. І ці ўзровень кіраўніка раёна штораніцу аб’язджаць вуліцы горада і глядзець, дзе пачысцілі дарогу і тратуары камунальнікі, а куды не даехалі?

Будзе рабіцца многае, каб праз пэўны час наша Ганцаўшчына выглядала прыстойна і прэзентабельна. Так, нам ёсць над чым папрацаваць. Узяць, да прыкладу, тыя ж буцікі, якія развялі па ўсім горадзе і многія з якіх увогуле не працуюць. Да адных гандлёвых кропак не пад’ехаць, другія “залезлі” на тратуар. Адсутнічае і эстэтычны выгляд, ды і тэрыторыя вакол іх непрыбраная і нават нядобраўпарадкаваная.

У Ганцавічах вызначылі праблемныя вуліцы, а таксама - хто спілаваў дзве сасны

Важныя, канечне, і эканамічныя паказчыкі. Але на першым месцы павінны быць людзі і іх дабрабыт. Гэта мой нязменны прынцып, якім заўсёды кіруюся ў сваёй рабоце. Будуць прыкладзены ўсе намаганні, каб людзі на ганцавіцкай зямлі жылі годна і заможна, таму што яны гэтага заслугоўваюць. 
←В Беларуси ежегодно на 15-20% растет число имплантированных кардиостимуляторов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика