У Вілейцы расследаваная справа па разбурэнні помнікаў на могілках каля вёскі Вязынь
10.04.2012 10:36
—
Новости Общества
У Вілейцы расследаваная справа па разбурэнні помнікаў на могілках каля вёскі Вязынь
Раённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы па разбурэнні помнікаў на праваслаўных могілках каля вёскі Вязынь. 9 красавіка пракуратура накіравала справу ў суд.
У злачынстве абвінавачаны 26-гадовы жыхар Вязыні Аляксандр Ш. Следствам было ўстаноўлена, што 15 лістапада 2011 года малады мужчына на могілках каля Вязыні разбіў і пашкодзіў 115 помнікаў. Агульная шкода, нанесеная сваякам памерлых людзей, склала 48 мільёнаў 968 тысяч 240 рублёў.
Аляксандр абвінавачаны па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса – “Хуліганства” і “Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, якое прывяло да прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры”.
Абвінавачаны разбіваў помнікі ў стане алкагольнага ап’янення. Яго дзеянні следства характарызуе як выключны цынізм.
Па заключэнні стацыянарнай судова-псіхалагічнай экспертызы, Аляксандр у момант злачынства пакутаваў і пакутуе цяпер на прыдуркаватасць у форме ўмеранай разумовай адсталасці. Псіхіка ў маладога чалавека недаразвітая. Ад гэтага Аляксандр не можа засвоіць нават школьную праграму.
Абвінавачаны не можа адказваць за свае дзеянні і кіраваць імі. Ён мае патрэбу ў прымусовым лячэнні ў псіхіятрычнай бальніцы. Экспертыза выявіла таксама ў мужчыны сіндром залежнасці ад алкаголю (хранічны алкагалізм).
Людзі, якія пацярпелі ад дзеянняў Аляксандра, вымушаныя былі за свой кошт рамантаваць помнікі. Відавочна, што кампенсаваць затраты на рамонт Аляксандр не зможа.