У Вільнюсе памерла Арына Вячорка, якой будзе вельмі не хапаць беларусам

Источник материала:  
10.04.2012 10:02 — Новости Общества

 

Як паведаміў БелаПАН яе сын, Франак Вячорка, у Вільнюсе вечарам 9 красавіка памерла Арына Вячорка. 14 красавіка ёй споўніўся б 51 год.

У Вільнюсе памерла Арына Вячорка, якой будзе вельмі не хапаць беларусам

У маці адбыўся інсульт 4 красавіка ў Вільнюсе, дзе яна перасаджвалася на авіярэйс у Барселону. "Ёй адразу ж выклікалі хуткую дапамогу і даставілі ў вільнюскі шпіталь. Аднак 5 красавіка ў яе адбыўся паўторны інсульт. Урачы змагаліся за яе жыццё, але нічога зрабіць не змаглі", — сказаў Франак.
Ён адзначыў, што пакуль вырашаецца пытанне аб дастаўцы цела Арыны Вячоркі ў Беларусь. "Пакуль мы не ведаем, дзе адбудзецца грамадзянская паніхіда, дзе яна будзе пахаваная", — сказаў Франак.

Арына Вячорка — беларускі педагог, грамадскі і культурны дзеяч, ініцыятар адраджэння рыцарскага руху і гістарычнай музыкі Беларусі.

Па адукацыі матэматык. Скончыла аспірантуру пры БДУ па спецыяльнасці "гісторыя педагогікі", а таксама вышэйшую школу грамадскіх прафесій па спецыяльнасці "менеджар культуры" (Познань).

У 1993 годзе заснавала рыцарскі рух Беларусі. Стваральнік і кіраўнік Беларускага рыцарскага клуба, пазней клуба "Вялікае княства".

Стваральнік першага праекта гістарычнай музыкі "Легенды Bялікага Kняства" (2000—2001), альбома гістарычнай музыкі "Старажытная зямля" (2005), серыі "Беларуская музычная калекцыя": "Постфольк", "Музыка Вялікага Княства Літоўскага", "Беларускі музычны авангард", "Спевы Беларусі", "Мэдываль" і шэрагу іншых.

Арганізатар больш чым 100 канцэртаў старажытнай і фальклорнай музыкі.

Прадзюсар гурту "Стары Ольса", музычнага праекта "Вір". Кансультант музычнага праекта "Гістарычны эпас", фільма "Старажытныя музычныя інструменты Беларусі".

Намеснік дырэктара ААТ "Новая музычная кампанія" (2007—2009), намеснік дырэктара выдавецтва "Каўчэг" (з 2009 года). Каардынатар міжнародных праектаў Дома сустрэч "Мікушэва" (Польшча, з 2011 года). Адна з кіраўнікоў этнагістарычнага цэнтра "Явар", супрацоўнічала з Белдзяржфілармоніяй, "Маладзёжным тэатрам эстрады". Аўтар праекта "Ноч музыкі" ў Белдзяржфілармоніі (2010).



←Минчанин осужден за приобретение и сбыт шпионских товаров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика