Долар падаражэў на 110 рублёў

Источник материала:  

Неяк няёмка долар сябе адчувае, калі падыходзіць да 8000. У яго адразу з'яўляюцца дрыжыкі і павялічваецца "тэмпература", калі ён можа за адзін дзень на 1,5% падаражэць, як адбылося ў гэты аўторак. Усяго ж за тыдзень "амерыканец" "патаўсцеў" на 110 рублёў (плюс 1,4%) да 8130. Дарэчы, нагадаю, што старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова лічыць, што курс долара ніжэй за 8000 апускацца не будзе. Еўра вырашыў не браць прыклад з калегі і трошкі выправіў сваю "фігуру" — на 60 рублёў (мінус 0,6%). Цяпер яго "талія" звузілася да 10650. Расійскі ж рубель вырас на 2,5 рубля (плюс 0,9%) і каштуе 276 беларускіх грашовых адзінак.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

←Почем слёзы у берёзы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика