Спісы невыязных беларусаў у расіян абнаўляюцца раз на тыдзень

Источник материала:  
06.04.2012 16:40 — Новости Общества

Спісы невыязных беларусаў у расіян абнаўляюцца раз на тыдзень


Спісы невыязных беларусаў у расіян абнаўляюцца раз на тыдзень
Як даведалася Еўрарадыё, сёння ў спісах невыязных - каля 130 тысяч беларусаў. Там і злосныя аліментшчыкі, і ўхілісты ад службы ў войску, і іншыя, каму выезд абмежаваны судом.

І ўсе гэтыя спісы ёсць у расійскіх памежнікаў, паведамляе кіраўнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун:

“Нашы беларускія спіскі ўключаюць каля 130 тысяч. І ўсе, хто ходзіць на свабодзе (але мае абмежаванне на выезд. - Еўрарадыё), яны практычна ўсе там ёсць”.

Такім чынам, выляцець у трэцюю краіну з Масквы ў беларускіх невыязных не атрымаецца. Праўда, ёсць адно "але". Можна паспець выляцець з, да прыкладу, Шарамецьева ў любым накірунку, калі ад моманту ўнясення вашага прозвішча ў спісы невыязных не прайшоў тыдзень. Рэч у тым, што прыблізна столькі часу абноўленыя спісы дабіраюцца з Мінска ў Маскву кур’ерскай поштай.

Аляксей Бягун: “Накіроўваем туды інфармацыю не па электронных каналах сувязі. Тыдзень, можа, ідзе - пакуль жа гэтая пошта, пакуль усё”.

Але гэта сістэма нараджае іншую праблему. Калі вас у Беларусі ўжо са спісу выключылі, то расіянам пра гэта стане вядома таксама не раней як праз тыдзень. І вас нікуды не выпусцяць, пра гэта папярэджваюць Еўрарадыё расійскія памежнікі.

Памежнікі “Шарамецьева”: “Да таго часу, пакуль нам не паступіць інфармацыя, пакуль у адносінах да вас будзе старая інфармацыя і вас не здымуць, зразумела, нікуды не паляціце”.

Еўрарадыё: “Ці дастаткова мне будзе ўзяць з сабой паперу з нашага Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі, засведчаную пячаткамі?”

Памежнікі “Шарамецьева”:
“Хоць дзесяць пячатак - не, вядома!”

Дарэчы, з такой жа праблемай сутыкаюцца і невыязныя расіяне, спісы якіх маюць беларускія памежнікі. Таму, супакойвае Аляксей Бягун, зараз распрацоўваецца адпаведнае пагадненне, каб спісы абнаўляліся без затрымкі.

Аляксей Бягун: “Мы зараз рыхтуем міжведамасны пратакол па гэтым пытанні, які будзе дакладна рэгламентаваць, калі яго здымаць. Каб расіяне не скардзіліся, што кагосьці не прапусцілі праз мяжу. Пытанне ж не толькі ў тым, каб своечасова ў спіс паставіць - але каб і зняць. А то некаторых ставяць, а зняць забываюць. Яны прыязджаюць да нас з рашэннямі суда, што ў іх ужо ўсё знята, а мы кажам: “А ён у базе дадзеных невыязных замежнікаў!” Тое ж тычыцца і беларусаў там (у Расіі. - Еўрарадыё)”.

Палітыка Станіслава Шушкевіча завярнулі з беларуска-літоўскай мяжы 18 сакавіка. І штамп адпаведны ў пашпарт паставілі, распавядае ён Еўрарадыё. Але ўжо 22 сакавіка Шушкевіч выляцеў... з Вільні ў Вашынгтон! Патрапіў палітык у суседнюю краіну праз Расію. Магчыма, Шушкевіч паспеў праскочыць памежны кантроль да таго моманту, пакуль база беларускіх невыязных у расіян не абнавілася, а расійскі памежнік не заўважыў у пашпарце палітыка штамп “У выездзе адмоўлена”.

←Выставка различных орхидей в Центральном ботаническом саду.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика