Першыя навальніцы і снег з дажджом

Источник материала:  

Няўстойлівым будзе надвор'е і ў выхадныя, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. У суботу часам мокры снег і дождж, месцамі ападкі моцныя. Удзень на паўднёвым усходзе магчымы першыя веснавыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы на суботу ад - 3 па паўночным захадзе да + 6 па паўднёвым усходзе; удзень 3—10 цяпла, па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей — да + 11—17.

У нядзелю вільготныя паветраныя масы з боку Балтыйскага мора прынясуць да нас кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж) ва ўсе рэгіёны Беларусі. Уначы і раніцай месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, удзень — 2—9 цяпла.

У першыя дні наступнага тыдня паўночныя вятры прынясуць у краіну больш халоднае паветра з боку Скандынаўскіх краін. У панядзелак чакаецца месцамі мокры снег, на дарогах слізка. Тэмпература ўначы на панядзелак 0 — мінус 7, удзень — 0 — плюс 7 градусаў. Вясна пакуль не спяшаецца, бо нават да сярэдзіны наступнага тыдня добрага цяпла айчынныя сіноптыкі не абяцаюць.

Сяргей КУРКАЧ.

←На столичной улице Академической впервые в Беларуси установили светодиодное освещение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика