Месцамі моцныя снегапады

Источник материала:  

У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца няўстойлівае і халоднае надвор'е, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Сёння ўдзень ападкаў будзе ўжо менш, тэмпература паветра 2—9 цяпла. А вось 4 і 5 красавіка чарговыя атмасферныя франты з боку Заходняй Еўропы зноў сапсуюць нам надвор'е. У сераду на ўсёй тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, у паўднёвых рэгіёнах мокры снег з дажджом. Уначы і раніцай галалёд. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3, па паўночным усходзе да 7 марозу; удзень — 0 — плюс 7 градусаў, на поўдні краіны 8—13 цяпла.

Складанымі ўмовы надвор'я будуць і ў чацвер, калі прагназуецца мокры снег і дождж. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўдзень — плюс 2—9 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

←Сегодняшняя погода для многих оказалась как запоздалая первоапрельская шутка.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика