У Пастаўскім раёне католікі паставілі містэрыю Крыжовага шляху
02.04.2012 16:58
—
Новости Общества
У Пастаўскім раёне католікі паставілі містэрыю Крыжовага шляху
Вернікі парафіі Апостала Андрэя ў Лынтупах (Пастаўскі раён) паставілі тэатралізаваную містэрыю Крыжовага шляху. Набажэнства адбылося ў Вербную нядзелю, 1 красавіка.
“Містэрыя – гэта больш, чым тэатр. Містэрыя - на мяжы паміж тэатрам і літургіяй. Акторы не размаўляюць, яны прадстаўляюць тое, што адбываецца. Такім чынам увесь час захоўваецца атмасфера таямніцы, чагосьці глыбокага, да чаго трэба даспець, каб зразумець”, - распавёў “Весткам” лынтупскі пробашч ксёндз Павел Кнурэк.
Традыцыя інсцэніроўкі шляху Хрыста на Галгофу сягае сваімі каранямі ў Сярэднявечча. У Лынтупах такая містэрыя адбываецца ўжо пяты раз.
Тэма сёлетняга Крыжовага шляху ў Лынтупах – перапрашэнне Бога за адыход ад веры ў кірунку варажбы і магіі. “Такім чынам мы хочам данесці да людзей, што небяспека прывязанасці да рознай чартоўшчыны вельмі сур’ёзная”, - кажа ксёндз Павел Кнурэк.
Крыжовы шлях пачынаўся ад касцёла. Каля трохсот чалавек рушылі па местачковай вуліцы. Крыж наперадзе калоны неслі па чарзе і старыя, і малыя, і мужчыны, і жанчыны. Падчас прыпынкаў-стацый крыж узнімалі, а вернікі станавіліся на калені.

Гучала адмыслова падабраная музыка, якая дапамагала задумацца над шляхам Хрыста на Галгофу. Разважанні, загадзя запісаныя, агучваліся праз гукаўзмацняльную апаратуру.
Вернікі выйшлі за мястэчка, дзе Крыжовы шлях працягнуўся ў тэатралізаваным выглядзе на схіле пагорка. Акторы - мясцовыя вернікі – прадставілі Хрыстовыя пакуты. Падзенні, збіццё жаўнерамі, здзіранне вопраткі, укрыжаванне, смерць і пахаванне…

Містэрыя не скончылася сцэнай пахавання. На агляд вернікаў быў вынесены вялізны абраз Уваскрослага Хрыста. Гэтак зрабілі адмыслова каб падкрэсліць, што пасля Укрыжавання было Уваскрасенне - Перамога над злом і смерцю…

![]() |
Крыжовы Шлях. Справа - ксёндз Павел Кнурэк |