Снег у Магілёве прыбіраюць толькі чатыры машыны
02.04.2012 14:22
—
Новости Общества
Снег у Магілёве прыбіраюць толькі чатыры машыны
ЕўрарадыёСнегапад у Магілёве засыпаў горад.
Аднак камунальнікі кажуць, што для іх красавіцкі снегапад не стаў нечаканасцю, бо зіма фактычна не заканчвалася. У дарожна-маставым прадпрыемстве Магілёва кажуць, што на прыборцы вуліц працуюць чатыры снегаўборачныя машыны.
Супрацоўнік дарожна-маставога прадпрыемства: "Мы адправілі машыны — будзем пасыпаць праезную частку, выходзяць трактары прыбіраць на тратуарах снег. Машыны выйшлі на працу, таму я не думаю, што будзе штосьці надзвычайнае... Увогуле павінна быць дзевяць машынаў, але пакуль працуюць чатыры. Павінна дадацца пятая, бо ў нас пераабсталяванне пачыналася... Тым больш што тэмпература плюсавая павінна быць. Так што ўсё нармальна".

Дарэчы, узімку магілёўскія камунальнікі заяўлялі пра болей за 70 машын, якія чысцілі горад ад снегу. Хаця рэальна, кажуць гараджане, чысціць горад выязджалі адзінкі.