Чуткі пра прызначэнне Ягора Рыбакова дырэктарам "Альфа-радыё" не пацвердзіліся
02.04.2012 13:10
—
Новости Общества
Чуткі пра прызначэнне Ягора Рыбакова дырэктарам “Альфа-радыё” не пацвердзіліся

Яўген Урыўскі: “Не прызначаны гэты чалавек. Такое казалі (аб прызначэнні Ягора Рыбакова на пасаду дырэктара. — Еўрарадыё), у тым ліку і мне казалі, але пакуль што — не. Дакументальна пакуль што нічога не замацавана: дырэктар не прызначаны, кантракт з ім не падпісаны”.
Калі справа дойдзе да падпісання кантракту з новым дырэктарам і ці дойдзе ўвогуле, суразмоўца Еўрарадыё не ведае.
Нагадаем, пасаду старшыні Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў атрымаў адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. У 2005 годзе Вярхоўны суд асудзіў яго на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Рыбакова абвінавацілі ў атрыманні хабару, а таксама выкарыстанні службовага становішча з мэтай легалізаваць сродкі, атрыманыя незаконным шляхам.
У лютым 2010 года экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі датэрмінова выйшаў з-за кратаў. У калоніі Рыбакоў узначальваў тэлестудыю.