Беларускія геолагі шукаюць нафту

Источник материала:  

 Для павелічэння ўласнага паліўна-энергетычнага патэнцыялу спецыялістамі "Белгеалогія" летась было пройдзена 11450 метраў нафтапошукавага бурэння, паведаміў намеснік дырэктара Дэпартамента па геалогіі Мінпрыроды Уладзімір Боеў.

Па выніках гэтых даследаванняў было адкрыта Шацілкаўскае і Новаказанскае радовішчы нафты ў Светлагорскім і Калінкавіцкім раёнах, а таксама два паклады нафты на Паўднёва-Вішанскім радовішчы. Сумарнае павелічэнне запасаў прамысловай нафты за мінулы год склала 1,217 млн тон. У Прыпяцкім прагібе праведзена дэталёвая разведка і падрыхтавана да бурэння 4 нафтаперспектыўныя структуры.

Цяпер геолагі працягваюць разведку на Лельчыцкім радовішчы бурага вугалю. Паводле аператыўных падлікаў, знойдзеныя балансавыя запасы вугалю ў межах Паўночнага ўчастка радовішча складаюць 124 млн тон. Летась была завершана папярэдняя разведка Ямінскага ўчастка Любанскага радовішча гаручых сланцаў у Любанскім раёне Мінскай вобласці. Там запасы гэтага паліва вызначаны ў аб'ёме 181,4 млн тон.

Сяргей КУРКАЧ.

←Брест устанавливает побратимские связи с городами из разных стран

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика