Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў аштрафаваныя і вызваленыя
Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў аштрафаваныя і вызваленыя
ЕўрарадыёЛябедзька, Калякін і Атрошчанкаў аштрафаваныя на 350 тысяч рублёў кожны і вызваленыя. Іх прызналі вінаватымі ў "дробным хуліганстве". Нагадаем, Анатоля Лябедзьку, Сяргея Калякіна і Аляксандра Атрошчанкава ў аўторак у Оршы знялі з цягніка "Мінск — Масква", калі яны збіраліся праз расійскую сталіцу ехаць у Брусель.
Суд учора не адбыўся і быў перанесены на сёння.
Валерый Шчукін будзе знаходзіцца ў пастарунку да раніцы. Праваабаронца быў затрыманы сёння ў аршанскім гарадскім судзе, дзе судзілі Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава. Шчукін сваім целам заблакаваў дзверы на трэці паверх суда: лёг на падлогу каля дзвярэй, каб іх не зачынілі. Як паведамляе Радыё Свабода, у гарадскім аддзеле міліцыі паведамілі, што Шчукін затрыманы.