Бацькоў Дзмітрыя Канавалава дагэтуль “ахоўваюць”

Источник материала:  
29.03.2012 16:45 — Новости Общества

Бацькоў Дзмітрыя Канавалава дагэтуль “ахоўваюць”


З бацькам ходзіць хлопец, які хавае свой твар пад капюшонам, а за домам назірае невядомы у спартовай куртцы.
 
Брат Дзмітрыя Канавалава Аляксандр, які разам з бацькам быў затрыманы пасля выбуху ў мінскім метро, з’ехаў з іх кватэры ў Віцебску.
 
“З імі жыў брат Канавалава. Але цяпер бацькі ўдвух засталіся жыць. У чатырохпакаёвай кватэры. А не, яшчэ сабака ў іх ёсць”, - ці то са спачуваннем, ці то з лёгкай зайздрасцю кажа мой суразмоўца Уладзімір Шмакаў. 77-гадовы пенсіянер з другога паверха - адзіны з суседзяў Канавалавых, які пагадзіўся паразмаўляць.
 
“Я толкам яго не ведаў. Ён быў такі… замкнёны. Спакойны. Пройдзеш - ціхенька пройдзе, павітаецца. Ціхі! Каб ён з кімсьці не тым павёўся… Але я такіх не ведаю”, - распавядае Уладзімір Шмакаў пра Дзмітрыя Канавалава.
 
Маркаўшчына - больш-менш спакойнае месца Віцебска. Тут жывуць пераважна людзі сталага веку. Маладыя ж з’язджаюць у больш прэстыжныя і дагледжаныя раёны.
 
Бацькоў Дзмітрыя Канавалава дагэтуль “ахоўваюць”
Вуліца імя Стасава - недалёка ад дома, дзе жыў Дзмітрый Канавалаў

 
Бацькоў Дзмітрыя Канавалава дагэтуль “ахоўваюць”
Вуліца, на якой выраслі Канавалаў і Кавалёў

 
Бацькоў Дзмітрыя Канавалава дагэтуль “ахоўваюць”
На дзвярах кватэры Канавалавых няма нумара

 
Бацькоў Дзмітрыя Канавалава дагэтуль “ахоўваюць”
Насупраць пад'езда, у якім жывуць Канавалавы, пачынаецца вёска
 
 
Бацькоў Дзмітрыя Канавалава дагэтуль “ахоўваюць”
 
Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, пенсіянер час ад часу ўсё ж сутыкаўся з маладым чалавекам:
 
Уладзімір Шмакаў: “А вось гэтая іх “лабараторыя”, як пішуць у СМІ, - там пакойчык такі, стары яшчэ, метр дваццаць на метр дваццаць. Унізе, у падвале. Вось я неяк зайшоў бульбы набраць у свой падвал. І гляджу: сядзіць ён там, і музыка грае. І нічога толкам… і не падумаеш. Якраз пад маёй залай “лабараторыя” гэтая ў двукоссях. Клятушка…”
 
Пенсіянер не сумняваецца ў тым, што менавіта Канавалаў і Кавалёў і ёсць тыя самыя тэрарысты, якія зладзілі выбух у мінскім метро.
 
Уладзімір Шмакаў: “Раней я думаў: можа, яго падкупіў хто-небудзь. Пасля я думаў, што ў яго з галавой нешта не тое. А апынулася, проста… Нейкі апантаны”.
 
Шмакаў прыгадвае, як занёс бацьку Канавалава - майстру па гадзінніках - падкараціць на адно звяно бранзалет свайго наручнага гадзінніка. Той зрабіў вельмі хутка. “Яны таксама спакойныя. Бацька, нават калі быў нападпітку, ніколі не буяніў. Яны проста не дагледзелі… Але дзе ж ты там дагледзіш!”.
 
У дзвярах пад’езда сустракаюся з хлопцам, які хавае свой твар пад капюшонам. Праз пару хвілінаў у яго суправаджэнні з пад’езда выходзіць бацька Дзмітрыя Канавалава. За ўсім гэтым ад рогу суседняга дома назірае чалавек у спартовай куртцы. Я бачыў яго кожны раз, як выходзіў з пад’езда Канавалавых.
 
“Вось зараз я гляджу - пайшоў яго (Дзмітрыя Канавалава. - Еўрарадыё) бацька. А за ім гэты ахоўнік. Кожны дзень яны тут. Удвух, ды яшчэ з машынай. Навошта гэта?” - здзіўляецца пенсіянер. А маці Канавалава адразу ж адмаўляецца ад размовы са мной. Магчыма, не толькі праз жалобу па сыне, але і праз прысутнасць “ахоўнікаў”. Званю ў кватэру Канавалавых: 
- Так.
- Добрай раніцы! Я Павел, журналіст з Мінска. Дазвольце ўвайсці, калі ласка!
- Прабачце. Да пабачэння!
 
Размовы з іншымі суседзямі не клеяцца. Добраахвотна ці не, але сям’я Канавалавых ператвараецца ў гарадскіх пустэльнікаў.
←На коллегии МВД рассмотрят меры по защите детей в неблагополучных семьях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика