Магілёўцы на Першамайскай узводзяць фартыфікацыйныя збудаванні, аднак ад патопаў тое не ратуе
28.03.2012 09:00
—
Новости Общества
Магілёўцы на Першамайскай узводзяць фартыфікацыйныя збудаванні, аднак ад патопаў тое не ратуе
Телерадиокомпания "Могилев"
У Магілёўскую вобласць вярнулася зімовае надвор’е. Адным яно сапсавала настрой, іншым - дало надзею на тое, што іх затапленне крыху спынілася. Некалькі прыватных дамоў па вуліцы Першамайскай Магілёва з адлігай апынуліся ў вадзяным палоне. Іх уладальнікі скардзяцца - каторую па ліку вясну яны сустракаюць па калена ў вадзе. Каб справіцца з гэтым, разам нават пачалі ўзводзіць фартыфікацыйныя збудаванні з пяску, аднак тое не ўратавала.