На службе ў Асцёра
Калі ж пад'ём вады за суткі перавышае дзесяць сантыметраў, замеры робяцца нават чатыры разы. І тады яна нацягвае боты-балотнікі, бярэ ружовы чамаданчык і ў суправаджэнні ганаровага эскорту — сабакі Умкі — едзе на высокі бераг Асцёра. Вядзе назіранні заўсёды: і калі таўшчыня лёду перавышае паўметра, і калі рэчка амаль перасыхае ў летнюю спёку. У прыроды выхадных няма.
Гэты гідралагічны пост заснаваны ў 1943 годзе. Ён адзіны не толькі ў Клімавіцкім раёне — ва ўсёй усходняй частцы Магілёўшчыны. І будзе існаваць, як кажа Лідзія Жыголіна, да тых часоў, пакуль цячэ рака.
Каб, акрамя абавязкаў гідролага, весці сінаптычныя і метэаралагічныя назіранні, быць старастай вёскі і нават падпрацоўваць у якасці паштальёна.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара.
Клімавіцкі раён.