Статус пакояў у сямейных інтэрнатах можа быць зменены
27.03.2012 08:43
—
Новости Общества
Статус пакояў у сямейных інтэрнатах можа быць зменены
У Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва Беларусі карэспандэнту "Звязды" паведамілі, што цяпер існуе шмат праблемных момантаў, якія звязаны з жыццём сем'яў у ведамасных інтэрнатах. Многія такія сем'і даўно ўжо страцілі сувязь з тымі арганізацыямі, якія першапачаткова выдзялялі людзям гэтае часовае жыллё. Так адбылося, што гэтыя сем'і жывуць у такіх інтэрнатах па 10 і больш гадоў.
Што цяпер прапануецца будаўнічай галіной па гэтым пытанні? У гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў паведаміў, што па некалькіх аб'ектах ужо была апрабавана магчымасць мадэрнізацыі інтэрнатаў — праведзена рэканструкцыя і пераўтварэнне асобных пакояў у кватэры маленькіх плошчаў. Цяпер трэба толькі ўзаконіць тыпалогію такіх кватэр, якія адпавядаюць планіроўцы інтэрнатаў 80-х гадоў. Там звычайна ёсць два пакойчыкі, кухня-ніша і санвузел з душавой кабінкай і ўнітазам. Зараз трэба афіцыйна прызнаць такія пакоі ў якасці пастаяннага жылля.
Існуе і другая праблема такіх інтэрнатаў. Трэба зняць пэўны цяжар з тых арганізацый, на балансе якіх знаходзіцца такое жыллё. Цяпер людзі ў такіх арганізацыях уносяць плату за камунальныя паслугі па тарыфах, якія разлічаны для прамысловых прадпрыемстваў. Для жыхароў інтэрнатаў гэта даволі дорага, бо далёка не ўсе арганізацыі маюць магчымасць датаваць аплату камунальных паслуг.
Цяпер Мінбудархітэктуры рыхтуе такі нарматыўны дакумент, які б знайшоў выйсце з гэтай складанай сітуацыі. Кіраўнік будаўнічай галіны ўпэўнены, што інтэрнаты трэба будаваць і далей абслугоўваць толькі па лініі навучальных устаноў. А для людзей, якія працуюць на прадпрыемствах, трэба будаваць сучаснае капітальнае жыллё, а не прапаноўваць часовы пакойчык у інтэрнаце.
Перад тым, як змяніць статус часовых памяшканняў, у інтэрнатах трэба ажыццявіць сур'ёзную цеплавую мадэрнізацыю будынкаў, правесці там рамонт памяшканняў агульнага карыстання.