ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Эканамічныя санкцыі Еўрапейскага саюза ў дачыненні да Беларусі не адпавядаюць латвійскім эканамічным інтарэсам і штогод будуць прыносіць латвійскай эканоміцы страты ў памеры 20 млн латаў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Латвійскай канфедэрацыі працадаўцаў, паведамляе Dеlfі. Канфедэрацыя заяўляе, што сярод кампаній і персон, якія патрапілі пад санкцыі ЕС, многія з'яўляюцца шматгадовымі партнёрамі латвійскіх кампаній. Яны выкарыстоўвалі латвійскую інфраструктуру, паслугі чыгункі і партовых тэрміналаў для перавалкі нафты і нафтапрадуктаў. У найбуйнейшай арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы латвійскага бізнэсу, не згодны з тым, што прызначаныя санкцыі не маюць негатыўнага ўплыву на латвійскую эканоміку.
Французскія бацькі запатрабавалі вызваліць дзяцей ад хатніх заданняўФедэрацыя бацькоў французскіх вучняў FСРЕ выступіла з прапановай адмяніць на два тыдні ў школах краіны хатнія заданні, паведамляе Thе Lосаl. На думку бацькоў, выкананне хатніх заданняў адбірае ў дзяцей занадта шмат сіл, слаба спрыяе паспяховасці, выклікае канфлікты ў сем'ях і ўзмацняе розніцу ва ўзроўні падрыхтоўкі дзяцей.
На ўсходзе Германіі пачнуцца пошукі выкрадзеных нацыстамі скарбаўАўстрыйскі гісторык і журналіст Буркхарт Ліст абвясціў аб пачатку новых пошукаў прадметаў мастацтва, схаваных нацыстамі ў шахтах на ўсходзе Германіі, піша Bіld. Па дакументах з архіваў вермахта ён вылічыў, што ў канцы вайны нацысты вывезлі шэдэўры сусветнага мастацтва з Будапешта і схавалі іх, мяркуючы па ўсім, у гарах на мяжы Германіі і Чэхіі, у мястэчку Дойчнайдорф, непадалёк ад Дрэздэна. Гаворка ідзе пра калекцыю яўрэйскага мецэната з Венгрыі Ферэнца Хатвані. Аўстрыйскі гісторык разлічвае знайсці ў шахтах, у прыватнасці, карціны Пабла Пікаса, Клода Манэ, Эдуарда Мане і Поля Сезана.
Украінцы больш хочуць саюза з Расіяй і Беларуссю, чым уступлення ў ЕССтаўленне насельніцтва Украіны да ўступлення краіны ў Еўрасаюз і да саюза з Расіяй і Беларуссю амбівалентнае. Такія звесткі сацыялагічнага апытання прыводзіць Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі.
Паводле апытання, калі б праводзіўся рэферэндум аб уступленні Украіны ў ЕС, то 40% апытаных гатовыя прагаласаваць "за" і 33% — "супраць". Больш прыхільнікаў уступлення ў Еўрасаюз пражываюць у заходнім і цэнтральным рэгіёнах, а праціўнікаў еўраінтэграцыі — у паўднёвым і ўсходнім .
За саюз з Расіяй і Беларуссю гатовыя прагаласаваць больш за палову ўкраінцаў — 55% ("супраць" — толькі 27%). Прыхільнікі ўступлення ў такі саюз ва ўсходнім, паўднёвым і цэнтральным рэгіёнах , а праціўнікі — у заходнім рэгіёне.
Са сцвярджэннем, што "будучыня Украіны — у саюзе з Расіяй і Беларуссю", згаджаюцца 48%, не згодны — 26%.
КораткаЗ 27 па 30 сакавіка ў сталіцы пройдзе 19-ы Беларускі медыцынскі форум, які ўключае ў сябе міжнародныя спецыялізаваныя выставы "Ахова здароўя Беларусі", "ФармЭкспа" і "Стаматалогія Беларусі". Арганізатар форуму — выставачная кампанія ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі" (T&С). Праходзіць ён пад патранажам Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Форум пройдзе па адрасе: пр. Пераможцаў, 20/2, футбольны манеж. Час працы: 27, 28, 29 сакавіка — з 10.00 да 18.00, 30 сакавіка — з 10.00 да 15.00. Уваход свабодны.
Прыём дакументаў ад тых, хто хоча паступіць у Ліцэй БДУ, распачаўся 26 сакавіка і будзе доўжыцца да 8 мая. Усяго ў класы фізіка-матэматычнага профілю плануецца набраць 100 чалавек. Уступныя экзамены ў ліцэй запланаваны на 13 і 20 мая. Прыём у 10-я класы ліцэя будзе ажыццяўляцца па выніках двух пісьмовых выпрабаванняў. Без уступных іспытаў у кола ліцэістаў маюць права быць залічанымі пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды (уладальнікі дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступеняў). Рэпетыцыйныя экзамены пройдуць з 1 па 6 мая на серверы дыстанцыйнага навучання Ліцэя БДУ, размешчаным па адрасе httр://е-lусеum.bу.