Сёння беларусаў на ноч пакінуць без інтэрнэту
26.03.2012
—
Новости Общества
27 сакавіка з 00:00 да 06:00 РУП "Белтэлекам" будзе праводзіць тэхнічныя працы, паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на "Тэлеграф".
У сувязі з гэтым кліенты прыватных правайдараў на нейкі час застануцца без доступу да інтэрнэту. Аб гэтым сваіх кліентаў апавясцілі IP TelCom, "Айчына", Anitex, "Космас ТБ", МТІС, TCM, "Дзелавая сетка" і "Сола".
"Наша ніва".