Лонданскія рэліквіі БНР
25.03.2012 09:00
—
Новости Общества
Лонданскія рэліквіі БНР
Дзень Волі – галоўнае свята беларускай эміграцыі. 24 сакавіка ў Беларускім доме ў Лондане адзначылі 94-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Напярэдадні карэспандэнт TUT.BY таксама агледзеў унікальную калекцыю часоў БНР у Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францыска Скарыны.
Тры свята ў адным
25 сакавіка 1918 году ў акупаваным нямецкімі войскамі Мінску Рада Беларускай Народнай Рэспублікі – вынік абуджэння пасля рэвалюцыі ў Расіі беларускага руху - прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, паводле якой БНР абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Дэмакратычная рэспубліка, прызнаная ўрадамі дзевяці краін, гэтак ніколі не стала паўнавартаснай дзяржавай. Тым не менш, спроба беларускіх адраджэнцаў праклала шлях да будучай беларускай дзяржаўнасці ды ўзняла на шчыт ідэалы, на якія значная частка беларускага грамадства арыентуецца дасюль. Гэта дзяржаўная незалежнасць, беларуская мова і культура ў падмурку дзяржаўнай ідэалогіі, еўрапейскасць і дэмакратычныя каштоўнасці.
“Першы раз я адзначаў 25 сакавіка яшчэ школьнікам у далёкім 1938 годзе, - распавёў падчас выступу ў Беларускім доме старажыл беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі айцец Аляксандр Надсан. – Гэта было ў Заходняй Беларусі, за польскай уладай. Ад таго дня я памятаю святкаванні кожны год. Большая іх частка адбывалася на эміграцыі”.
Па словах рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі, Дзень Волі – гэта перадусім свята надзеі. Нягледзячы на палітычныя калізіі, штогод новыя і новыя беларусы, многія з якіх нарадзіліся пры цяперашняй сімволіцы, становяцца пад бел-чырвона-белы сцяг БНР і бяруць за жыццёвы арыенцір ёйныя ідэалы. “Сяргей Каваленка не адзін. І гэта сведчыць аб тым, што беларускі дух жывы. Мы будзем і надалей дапамагаць і падтрымліваць Беларусь, але найперш усё залежыць ад вас”, - звярнуўся да суродзічаў на радзіме Надсан.
Сімвалічна, што Рада БНР дасюль захавала пераемнасць ад першых урадаў пачатку 20 стагоддзя і сёння існуе ў выглядзе “ўраду ў выгнанні”. Прысутны ў Лондане намеснік старшыні Рады Сяргей Навумчык адзначыў, што бадай упершыню за 20 год незалежнасці Дзень Волі святкуецца ў такі цяжкі час, калі “краіна адзін за адным страчвае атрыбуты дзяржаўнасці” і “па сутнасці, падрыхтавана да здачы суверэнітэту”.
Упершыню беларусы арганізавана адзначалі Дзень Волі на Туманным Альбіёне 25 сакавіка 1947 года. Арганізатарам святочнай акадэміі тады выступіў лонданскі аддзел Згуртавання Беларусаў Вялікабрытаніі (ЗБВБ). 24 сакавіка 2012 года нароўні з Днём Волі ў Лондане адзначалі і 65-годдзе адной з найстарэйшых і найбольш уплывовых беларускіх арганізацый у замежжы.
“Згуртаванне Беларусаў Вялікабрытаніі – прыклад таго, як мы можам згуртавацца разам дзеля адной супольнай мэты, пакінуўшы ў баку рознагалоссі і прыватныя інтарэсы. Калі б вы не стварылі сваю Беларусь тут, за мяжой, нам у метраполіі не было б на што абапірацца”, - заявіла старшыня Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Алена Макоўская. Паводле яе, дзейнасць брытанскіх беларусаў была прыкладам як для “Бацькаўшчыны”, гэтак і для грамадска-культурнай кампаніі "Будзьма беларусамі!"
Трэцяй нагодай для святкавання ў Беларускім доме ў Лондане стаў 70-гадовы юбілей шматгадовага старшыні Англа-беларускага таварыства Джыма Дынглі. Перакладчык, рэдактар і даследчык, Дынглі зрабіў велізарны ўнёсак у развіцца англа-беларускіх стасункаў, цягам дзесяцігоддзяў папулярызаваў Беларусь сярод замежнікаў.
Між прысутных на мерапрыемстве былі заўважаны былы амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бэнэт і перакладчык-беларусіст Арнольд Макмілін.
З калекцыі Скарынаўкі
Напярэдадні ўрачыстай імпрэзы карэспандэнт TUT.BY завітаў у Беларускую бібліятэку і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане - найбуйнейшы беларусаведны збор за межамі Беларусі. На нашу просьбу захавальнік калекцыі айцец Аляксандр Надсан прадэманстраваў некаторыя з арыгінальных экспанатаў, што маюць дачыненне да гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пашпарты
БНР выдавала ўласныя пашпарты. Гэтак агульнаграмадзянскі пашпарт друкавалі ў 1918 г. у берлінскай друкарні Язэпа Галеўскага. “Ён складаўся з 12 старонак, на вокладцы была выява герба “Пагоня”. У пашпарце пазначаліся месца і дата нараджэння, падданства, асаблівыя прыкметы (рост, колер валасоў, вачэй). Пашпарт можна было выкарыстоўваць для паездак за мяжу”, - распавядае ў “25 пытаннях і адказах з гісторыі БНР” “Еўрарадыё”.
Вядома, што консульства БНР у Адэсе выдала грамадзянам-беларусам 16 тысяч пашпартоў. Яшчэ 2 тысячы атрымалі беларусы ў Берліне. Паводле гісторыка Ўладзіміра Ляхоўскага, пашпарты БНР, уладальнікі якіх маглі жыць у краінах Еўропы і атрымаць візу на пераезд у Амерыку, выкарыстоўваліся да канца 1920-х.
Гэты пашпарт належаў вядомаму дзеячу беларускага руху, сакратару Беларускай вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі Янку Чарапуку (1896-1957).
З канца 1919 г. Чарапук жыў у Рызе, а ў 1922-м выехаў у ЗША, дзе стаў адным з арганізатараў беларускай дзейнасці ў Чыкага.
Вокладка пашпарту з дзяржаўным гербам "Пагоня".
Афіцыйныя ўрадавыя асобы БНР мелі дыпламатычныя пашпарты.
Маркі і паштоўкі
Маркі БНР былі выдадзеныя, як мяркуецца, у прамежак 1918-1920 гг. Прынамсі, серыя “Асобы атрад БНР” друкавалася ў Латвійскай дзяржаўнай друкарні ў Рызе на пачатку 1920 г. на замову старшыні Беларускай вайсковай камісіі ў Латвіі Кастуся Езавітава для вайсковага фармавання генерала Булак-Булаховіча. Пяць марак наміналамі ад 5 капеек да 1 рубля мелі агульны наклад 5 мільёнаў і выкарыстоўваліся з 14 лютага 1920 да 22 красавіка 1920 года на тэрыторыі Латвіі, Літвы і Заходняй Беларусі.
Паштоўка БНР з дзяржаўным бел-чырвона-белым сцягам.
На адваротным баку паштоўкі - вышэйзгаданыя маркі з серыі "Асобны атрад", пагашаныя ў 1920 г.
Дакументы, кнігі, перыёдыкі
Часопіс "Варта" з'яўляўся выданнем Народнага Сакратарыяту (Рады Міністраў) Беларускай Народнай Рэспублікі. Першы і апошні нумар выдання выйшаў у кастрычніку 1918 у Мінску за рэдакцыяй старшыні Народнага сакратарыята БНР Язэпа Варонкі.
На арыгінале "Варты", што захоўваецца ў лонданскай Скарынаўцы, стаяць дзве пячаткі - Народнага Сакратарыяту БНР (справа) і тагачаснага сакратара па вайсковых справах (міністра абароны) Кастуся Езавітава.
У 1918 г. у Кіеве беларускі гісторык і этнограф Мітрафан Доўнар-Запольскі на просьбу Ўраду БНР падрыхтаваў брашуру "Асновы дзяржаўнасьці Беларусі" з апісаннем вытокаў беларускай дзяржаўнасці і абгрунтаваннем права беларускага народа на незалежнасць і суверэнітэт. Выданне пабачыла свет у Горадне і Вільні ў 1919 г. па-беларуску, па-руску, па-нямецку, па-французску, а пазней было перакладзена і на ангельскую мову.
Карта Беларускай Народнай Рэспублікі, уклееная у брашуру, была прадстаўлена Надзвычайнай місіяй БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі (18.01.1919-21.01.1920).
Мемарыял Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі (Урад БНР) старшыні Парыжскай мірнай канферэнцыі, складзены і падпісаны старшынём Ураду і міністрам замежных спраў Антонам Луцкевічам 22 студзеня 1919 г. У дакуменце абгрунтоўвалася права беларускага народу на дзяржаўнае існаванне, пералічваліся этапы фармавання беларускай дзяржаўнасці, а таксама выказвалася просьба аб дапушчэнні прадстаўнікоў БНР на канферэнцыю "дзеля абароны інтарэсаў беларускага народу і дачы патрэбных інфармацый".
Праз недахоп фінансаў дэлегацыя Ўраду БНР, які на той час знаходзіўся на выгнанні ў Берліне, патрапіла ў Парыж запозна. Мірная канферэнцыя працавала ўжо пяты месяц і паспела разгледзець пазіцыі урадаў Белай Расіі, Польшчы і Літвы.
Цягам трох месяцаў ідэолаг БНР Антон Луцкеіч рабіў гераічныя высілкі ў кулуарах канферэнцыі, каб пазіцыя Беларусі была заўважана. Аднак атрымаць падтрымку Антанты і ЗША яму не ўдалося. Беларусь засталася разменнай манетай у гульнях Захаду з Польшчай і Расіяй.
Брашура Язэпа Варонкі "Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк" (Коўна, 1919)
Публікацыя дыпламата і гісторыка Аляксандра Цвікевіча "Беларусь", выдадзеная Надзвычайнай дыпмісіяй БНР у Берліне ў 1919 г., мела прэзентавалаць голас беларускага народу заходнееўрапейскім палітыкам, для якіх будучыня славянскіх нацый "облеклась в априорную формулу Федеративной России".
Здымак з 1-га нумару газеты "На чужыне", выдадзенай у Рызе ў сакавіку 1920 г.
Грошы
Урад БНР не паспеў стварыць сваіх грошай. Пасля распаду Расійскай імперыі на тэрыторыі Беларусі хадзілі царскія рублі, “керанкі”, польскія, нямецкія грошы. Апроч таго выкарыстоўваліся і кароткатэрміновыя разліковыя адзінкі, выдадзеныя мясцовымі ўладамі.
Фота: аўтар.

Старшыня "Бацькаўшчыны" Алена Макоўская прыляцела з Мінску. Фота: Аляксандра Белавокая |

Былы брытанскі амбасадар у Беларусі Браян Бэнэт (справа) - часты госць лонданскіх беларусаў. Фота: Аляксандра Белавокая. |
Упершыню беларусы арганізавана адзначалі Дзень Волі на Туманным Альбіёне 25 сакавіка 1947 года. Арганізатарам святочнай акадэміі тады выступіў лонданскі аддзел Згуртавання Беларусаў Вялікабрытаніі (ЗБВБ). 24 сакавіка 2012 года нароўні з Днём Волі ў Лондане адзначалі і 65-годдзе адной з найстарэйшых і найбольш уплывовых беларускіх арганізацый у замежжы.
“Згуртаванне Беларусаў Вялікабрытаніі – прыклад таго, як мы можам згуртавацца разам дзеля адной супольнай мэты, пакінуўшы ў баку рознагалоссі і прыватныя інтарэсы. Калі б вы не стварылі сваю Беларусь тут, за мяжой, нам у метраполіі не было б на што абапірацца”, - заявіла старшыня Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Алена Макоўская. Паводле яе, дзейнасць брытанскіх беларусаў была прыкладам як для “Бацькаўшчыны”, гэтак і для грамадска-культурнай кампаніі "Будзьма беларусамі!"
Джым Дынглі і старшыня Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі Алена Міхалюк. Фота: Аляксандра Белавокая |