Магілёўцы шукаюць таннае малако праз Дзяржкантроль
22.03.2012 16:57
—
Новости Общества
Магілёўцы шукаюць таннае малако праз Дзяржкантроль
ЕўрарадыёГрупа гараджан напісала скаргі ў Дзяржкантроль на “Бабушкіну крынку”. Паводле іх, прадпрыемства вінаватае ў тым, што не пастаўляе танную прадукцыю ў крамы.
Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі заяўляе, што ў крамах немагчыма знайсці таннае малако тлустасцю 1%, 1,5% і 3%, тварог тлустасцю 9%, а таксама абястлушчаны кефір.
Раней у мясцовай прэсе дырэктар прадпрыемства Ігар Кананчук адзначаў, што таннага малака ў крамах няма, бо на яго не даюць заяўкі крамы. Аляксей Паўлоўскі атрымаў копіі чатырох заявак з крамаў. З іх відаць, што прадукцыю ў крамы не давозіць “Бабушкіна крынка”. На адной з заявак напісана, што 12 скрынак тварагу тлустасцю 9% былі прададзеныя за 40 хвілінаў.

Магілёўцы ў сваёй заяве просяць вярнуць танную прадукцыю на ўнутраныя рынкі, а вінаватых за недавоз яе ў крамы — адхіліць ад займаемых пасадаў.