У Польшчы беларусамі запісаліся 47 тысяч чалавек

Источник материала:  
22.03.2012 15:40 — Новости Общества

У Польшчы беларусамі запісаліся 47 тысяч чалавек

Наша Ніва
47 тысяч апытаных падчас апошняга перапісу насельніцтва ў Польшчы назвалі сябе беларусамі. З іх 15 тысяч лічаць сябе і беларусамі, і палякамі адначасова.

Такія звесткі агучыла галоўнае ўпраўленне статыстыкі Польшчы падчас дэмаграфічнага кангрэса ў Варшаве.

109 тысяч жыхароў Польшчы падчас перапісу назвалі сябе немцамі, 48 тысяч — украінцамі, 16 тысяч — цыганамі, 13 тысяч — расіянамі.

Паводле перапісу насельніцтва 2002 года, у Польшчы 47,6 тысячы чалавек назвалася беларусамі. Той перапіс быў першым, калі людзі самі вызначалі сваю нацыянальнасць.

Праваслаўных у Падляшшы або выхадцаў з рэгіёна нашмат больш, але многія з іх лічаць сябе "праваслаўнымі палякамі".

На самавызначэнне беларусаў за мяжой уплывае культурная сітуацыя ў Беларусі, дзе ўсё беларускае застаецца ў загоне. 

Нязменнасць колькасці беларусаў — вынік сумленнай культурнай працы беларусаў Падляшша. Нагадаем, што на Беласточчыне вяшчае чыста беларускамоўнае радыё "Рацыя", выдаецца незалежная газета "Ніва", дзее Беларускае гістарычнае таварыства. Моладзь ладзіць рок-фэст "Басовішча" ў гарадку. Праходзяць таксама фестывалі бардаўскай песні "Бардаўская восень" у Бельску, царкоўнай музыкі — у Гайнаўцы і шматлікія вясковыя фэсты і святы фальклору.
←На остановке Минск-Северный введена в эксплуатацию платформа № 2

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика