У якіх маладзечанскіх магазінах знайшлі пратэрмінаваныя прадукты?
21.03.2012 20:39
—
Новости Общества
У якіх маладзечанскіх магазінах знайшлі пратэрмінаваныя прадукты?
Рэгіянальная газетаПарушэнні ў тэрмінах захоўвання харчовых прадуктаў, ва ўмовах іх захоўвання, маркіроўцы і ўпакоўцы выявілі інспектары Маладзечанскага цэнтра стандартызацыі ў некалькіх буйных магазінах горада.
Праверкі праведзеныя ў сакавіку. Парушэнні выяўленыя ў магазінах “БелМаркет”, “Базар нізкіх цэн”, “Алмі”, “Суседзі”, “Дабраном” і “ДабраДар”.
Звесткі пра нядобраякасную прадукцыю перададзеныя ў Маладзечанскі райвыканкам.
Вынікі гэтых праверак не могуць быць падставай для прыняцця мер прававога ўздзеяння на юрыдычную асобу ці індывідуальнага прадпрымальніка, якім належаць гэтыя магазіны.
Аднак, на падставе вынікаў маніторынгу можа быць прызначаная пазапланавая праверка суб’ектаў гаспадарання, каб атрымаць доказы адміністрацыйнага правапарушэння і прыняць магчымыя меры пакарання.
Маніторынг бяспекі і якасці прадукцыі, работ і паслуг – гэта комплекс мерапрыемстваў па праверцы вынікаў дзейнасці прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, аналіз і ацэнка іх дзейнасці.
Асноўная задача такіх мерапрыемстваў – выявіць прадукцыю ці паслугі, якія могуць быць небяспечнымі для жыцця і здароўя чалавека, маёмасці і навакольнага асяроддзя. Нельга дапусціць такую прадукцыю на спажывецкі рынак.
Да ўдзелу ў правядзенні маніторынгу могуць быць прыцягнутыя прадстаўнікі грамадскіх арганізацый па абароне правоў спажыўцоў і сродкі масавай інфармацыі.
Святлана ДЗЕРАВЯНКА, вядучы спецыяліст Маладзечанскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сэртыфікацыі.