Смяротнае пакаранне. Разважанні дзвюх сясцёр (+аўдыё)
Спрэчка на тэму смяротнага пакарання. Адна сям'я - меркаванні розныя. Запісана слухачкай Школы маладога журналіста пры “РГ” Аксанай Сівец.
Наконт актуальнай тэмы смяротнага пакарання ў Беларусі разважаюць усе, хто хоча і можа. Не сталі выключэннем і нашы выпадковыя рэспандэнткі – дзве пажылыя жанчыны, сёстры.
Падчас правядзення апытання на не менш актуальную сёння тэму павышэння коштаў размова з нашымі актыўнымі рэспандэнткамі перайшла зусім ў іншае рэчышча.
І адбылося гэта даволі нечакана. Адказ на пытанне наконт айчынных аналагаў замежных лекаў быў лагічна завершаны, пасля чаго тэму размовы задалі ўжо не мы.
Адна з сясцёр, што падчас размовы пра лекі паводзіла сябе пасіўна, раптам загаварыла пра смяротнае пакаранне Канавалава і Кавалёва. Але чамусці пра асуджаных гаварыла (як і яе сваячка ) ў адзіночным ліку. Мабыць, сёстры разважалі па прынцыпе "адно злачынства - адзін злачынец"...
Ужо праз некалькі секунд пасля агучанага "а я думаю, што.." перад намі разгарнулася такая гарачая палеміка! Дзве родныя сястры (каб не ўзрост) гатовыя былі накінуцца адна на адну, спрабуючы з гонарам адстаяць свой пункт погляду. Яны горача спрачаліся, не зважаючы на дыктафон...
Аксана Сівец, Школа маладога журналіста, “Рэгіянальная газета”.
Спрэчка на тэму смяротнага пакарання. Адна сям'я - меркаванні розныя. Запісана слухачкай Школы маладога журналіста пры “РГ” Аксанай Сівец.
Спампаваць: Smiarotnaje pakarannie.mp3 (1969kb)