Гаспадар кватэры на вул.Караля: "Канавалаў зайшоў такі сутулы, як малпачка"

Источник материала:  
20.03.2012 11:34 — Новости Общества

Гаспадар кватэры на вул. Караля: "Канавалаў зайшоў такі сутулы, як малпачка"


Гаспадар кватэры, якую здымаў Канавалаў, па іроніі лёсу 26 год адпрацаваў... у метрапалітэне. Яму не працягнулі кантракт перад судом, таму 70-гадовы мужчына ўжо паўгода на пенсіі.

Гаспадар кватэры на вул.Караля: "Канавалаў зайшоў такі сутулы, як малпачка"

Васіль Веліч: "Перад судом мне далі зразумець, што трэба сыходзіць. Афіцыйна скончыўся кантракт, але ў вочы мне сказалі, што "ты ведаеш чаму". Яны захваляваліся, баяліся, што на судзе ўсплыве, што я ў метро працую".

У сваёй кватэры Васіль Веліч распавядае Еўрарадыё, як адбываліся следчыя эксперыменты з удзелам Канавалава і яго знаёмай Пачыцкай. А вось Кавалёва пры ім не прывозілі ні разу, што дзіўна.

Першы раз гаспадар пабачыў сваю кватэру 13 красавіка, на наступны дзень пасля затрымання Канавалава і Кавалёва. Яго з працы прывезлі на вуліцу Караля ў Мінску. Міліцыянты па дарозе тлумачылі гаспадару, што "кватэру пераўтварылі ў бардэль і здавалі на суткі".

Васіль Веліч: "Адчынілі дзверы тамбура, і я абамлеў. Бачу: дзверы мае выламаныя, у кватэры ўсё перавёрнута".

Гаспадар кватэры на вул.Караля: "Канавалаў зайшоў такі сутулы, як малпачка"

У той вечар на следчыя дзеянні першай прывезлі дзяўчыну, якую затрымалі разам з Канавалавым і Кавалёвым. Яна адказвала на пытанні супрацоўнікаў і, як падалося Велічу, паводзіла сябе свабодна.

Васіль Веліч: "Яна вяла сябе так раскавана. Усё так з "ха-ха". Я здзівіўся, што такое адбылося і яна ў курсе справы, і ўсё так ходзіць, распавядае і смяецца. Яе пыталі, дзе сумка стаяла, дзе елі, дзе спалі. Яна распавядала, што гэтыя двое адчынілі сумку неяк і пра нешта там шапталіся. А ёй сказалі ісці на кухню. Гэта дзеўка казала, што калі Канавалаў прыйшоў, Кавалёў спытаў: "Ну як?". Той кажа: "Усё ў парадку".

За год гаспадар зрабіў рамонт і перастаноўку. Але шырма, за якой нібыта шапталіся Канавалаў і Кавалёў, захавалася. За ёй цяпер стаіць ложак, шырма справа ад увахода.

Гаспадар кватэры на вул.Караля: "Канавалаў зайшоў такі сутулы, як малпачка"
 
Кватэра аднапакаёвая, зала прахадная, праз яе можна патрапіць на кухню. Кухню ад асноўнага пакою закрываюць шкляныя непразрыстыя дзверы. Тут кватаранты пілі і палілі.

14 красавіка 2011-га ў дзве (!) гадзіны ночы Васіля Веліча проста з працы зноў выклікаюць на следчыя дзеянні. На гэты раз прывезлі Канавалава.

Васіль Веліч: "Зайшло чалавек восем і завялі Канавалава. Ён стаяў у пярэднім пакоі побач са мной. За пояс быў абвязаны металічным тросам, а другі канец у міліцыянера ў руцэ. Ён такі сутулы зайшоў, як малпачка. І гэтая шапачка, нацягнутая на вочы. У яго, можа, скаліёз нейкі ці што".

Па словах гаспадара кватэры, Канавалаў быў ціхім і толькі адказваў на пытанні. Паказваў, дзе стаяла сумка, і распавядаў, калі пайшоў з кватэры 11 красавіка ў дзень тэракту.

Васіль Веліч: "Яму задавалі пытанні, якая сумка была, дзе стаяла. Ён усё распавядаў і паказваў. Спыталі: "У колькі вы пайшлі на справу?". Ён кажа: "У 5 гадзін". Спыталі: "Вашыя падзельнікі бачылі, як вы сыходзілі?". Ён так замяўся, кажа: "Не, не бачылі. Яны сядзелі на кухні, пілі спіртное".

Яны сапраўды маглі не бачыць Канавалава, толькі калі дзверы на кухню былі зачыненыя, калі той сыходзіў.

Гаспадар кватэры на вул.Караля: "Канавалаў зайшоў такі сутулы, як малпачка"

Затым Канавалаў пайшоў паказваць, як ён ішоў на станцыю метро "Фрунзенская". "Тут жа па рацыі далі каманду перакрыць вуліцу", — гаворыць Васіль Веліч.

Больш за ўсё яго здзівіла пасля размовы з суседзямі, што раніцай пасля выбуху ў яго кватэры весяліліся.

Васіль Веліч: "Суседка казала, што раніцай пасля 11 красавіка позна пайшла на працу, каля 10-й раніцы. Выйшла ў тамбур, а там з пакою — музыка, смех. Падумала, вось як людзі добра жывуць, не трэба ім на працу".

У кватэры толькі часткова захавалася старая абстаноўка. Столік, тэлевізар і ложак гаспадар пераставіў. Адзін ложак выкінуў, шпалеры пераклеіў. Але шторы, дыван і шырма засталіся на сваіх месцах, яны вельмі падобныя на стары фотаздымак з затрыманнем Кавалёва, які атрымала Еўрарадыё.
 
 
Гаспадар кватэры на вул.Караля: "Канавалаў зайшоў такі сутулы, як малпачка"
За гэтай шырмай стаяла сумка
 
Гаспадар кватэры на вул.Караля: "Канавалаў зайшоў такі сутулы, як малпачка"
Гаспадар кватэры паказвае, дзе стаяла сумка
 
Гаспадар кватэры на вул.Караля: "Канавалаў зайшоў такі сутулы, як малпачка"
Від з акна кухні

←В Бресте появились столбы позора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика