На ахову Астравецкай атамнай электрастанцыі заступяць службоўцы ўнутраных войскаў
15.03.2012 23:49
—
Новости Общества
На ахову Астравецкай атамнай электрастанцыі заступяць службоўцы ўнутраных войскаў
Westki.infoПра тое, што ахоўваць АЭС будзе адмысловая вайсковая частка, ужо паведамлялася раней. Зараз сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці. Як сказаў журналістам намеснік міністра МУС Валерый Гайдукевіч, вайскоўцы ўжо атрымалі неабходную інфармацыю, павязаную з аховай асоба важных аб'ектаў. Неўзабаве плануецца абмен досведам з расійскімі і ўкраінскімі калегамі.
Рыхтаваць афіцэраў для службы на атамным аб'екце будуць у сценах нядаўна адчыненага факультэта ўнутраных войскаў, паведаміў сайт Westki.info са спасылкай на БТ.