Спіс невыязных папоўніўся праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам
15.03.2012 11:51
—
Новости Общества
Спіс невыязных папоўніўся праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам
ЕўрарадыёСёння ўначы яго знялі ў Брэсце з цягніка Мінск-Варшава.
Па словах Бандарэнкі, пра забарону на выезд з Беларусі яму паведамілі мытнікі. Прычынаў адмовы ў выездзе не патлумачылі.
Нагадаем, што Бандарэнка ўзначальвае інфармацыйна-асветніцкую ўстанову "Платформа". Гэтае аб'яднанне займаецца абаронай правоў вязняў.
Учора спіс невыязных папоўнілі шэф-рэдактар газеты "Наша Ніва" Андрэй Дынько і кіраўнік праваабарончага Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.