У Мінску адкрываюцца новыя хостэлы
15.03.2012 10:38
—
Новости Общества
У Мінску адкрываюцца новыя хостэлы
34mag.netЗ’яўленне новых хостэлаў у краіне, здаецца, робіцца тэндэнцыяй 2012-га. Толькі ў Менску ў бліжэйшыя месяцы адчыняцца яшчэ тры міні-гатэлі. І нам гэта вельмі даспадобы. Нават калі гэтыя хостэлы будуць на Курасоўшчыне або ў Чыжоўцы.
Прадпрымальнікі з Віцебска плануюць за 2012-ы адкрыць першую ў Беларусі сетку хостэлаў. Называцца яна будзе "Х.О." – у гонар каньяку, пад распіццё якога і было вырашана ўпісацца ў гэты бізнес. Пробная кропка адчынілася летась у лістападзе ў іх родным сіці. А 15 сакавіка пачне працаваць іх першы менскі міні-гатэль на завулку Каржанеўскага. Цяпер яны актыўна шукаюць яшчэ адно памяшканне ў сталіцы. На падыходзе Берасце і Горадня.
Алег, адзін са стваральнікаў хостэла, кажа, што ідэі трэба рэалізоўваць як мага хутчэй, у іншым выпадку нішу зойме нехта іншы. "Зразумела, што хостэлы будуць адчыняцца, таму цяпер мы імкнемся быць на гэтым рынку аднымі з першых, – кажа ён. – Бо першых адштурхнуць у бок будзе складаней".
Хостэл, разлічаны на 60 гасцей, адчыніцца на месцы 4-павярховай кватэры з асобным уваходам. За два дні да адкрыцця ўладальнікі яшчэ вывозяць свае рэчы (яны жылі тут самі), а стваральнікі хостэла збіраюць драўляныя ложкі беларускай вытворчасці. Выглядае ўсё ўтульна, прасторна і па-хатняму, быццам бы ты заехаў у госці да заможных сяброў. Аднак размяшчэнне, мякка кажучы, бянтэжыць.
Дабрацца да Каржанеўскага без адмысловай падрыхтоўкі ў сферы спартовага арыентавання – справа цяжкая. Тым больш гасцям сталіцы.
Таму "Х.О." арыентуецца на арганізаваныя групы спартоўцаў, школьнікаў і турыстаў. Пры жаданні кліентаў будуць забіраць трансферам з аэрапорта/вакзала.
Галоўная праблема хостэл-бізнесу па-беларуску – пошук памяшканняў. "Мы разглядалі розныя варыянты, пакуль нічога лепшага не знайшлі, – кажа Алег. – Вядома, другі хостэл, на меншую колькасць людзей, будзем адчыняць бліжэй да цэнтру або побач з метро". Мэта – адчыніць яго ў бліжэйшыя месяцы. Алег дадае, што гаспадары памяшканняў часта блытаюць словы "хостэл" і "бардэль", таму баяцца здаваць у арэнду свае плошчы пад незразумелы ім від дзейнасці.
"Мы будзем пазіцыянаваць сабе як самы танны хостэл краіны, але танны не азначае няякасны", – кажуць стваральнікі "Х.О.". Прайс за месца будзе пачынацца ад $ 5. На нулявым паверсе паставяць тэнісны стол і некалькі трэнажораў. А ў холе павесяць мапу свету, дзе будуць сцяжкамі адзначаць гасцей з розных краінаў.
Коллаж кликабельный
Traveler
Яшчэ адзін хостэл адчыніцца ў Менску напрыканцы траўня. Назва – Traveler. Месца – дзесьці ў Чыжоўцы. Дакладныя каардынаты арганізатары пакуль чамусьці хаваюць. "Хостэл будзе размяшчацца за 20 хвілінаў ад чыгуначнага вакзалу, без перасадак, побач з заапаркам і дэльфінарыем", – удакладняе Ксенія Курусь, будучая дырэктарка.
Праект стварэння хостэла Traveler нядаўна перамог на Grodno Invest Weekend у намінацыі "Самы камерцыйна перспектыўны праект". Карацей, ідэяй маладых людзей зацікавіўся інвестар і даў пад гэта грошы. Колькі менавіта, яны не кажуць, аднак чуткі ходзяць пра $ 50 тыс.
Сярэдні кошт за ложак ў Traveler будзе – $ 15. Колькасць месцаў – 36. Абяцаюць бясплатны Wi-Fi, дармавую гарбату і каву, Хbox і настольныя гульні.
Сярод дадатковых нішцякоў – тэнісны корт і валейбольная пляцоўка летам ды каток зімою. Дызайн інтэр’еру, як кажуць заснавальнікі, будзе звязаны з геаграфічнымі мапамі, бензакалонкамі і дарожнымі знакамі. Акрамя паспаць-памыцца, у хостэле можна будзе трапіць на тусу або барбекю.
Рост колькасці хостэлаў у сталіцы арганізатараў не палохае. Турыстаў, на іх думку, хопіць усім. "У Вільню штогод прыязджаюць 700 тысяч турыстаў і там 22 хостэлы, – кажа Ксенія. – У Менск трапляюць 400 тысяч, а ў нас цяпер толькі два хостэлы. Вось будзе больш. Мяркую, што пакуль пра канкурэнцыю гаворкі не ідзе. Будзем усе сябраваць".